Кітагава Утамара

Кітагава Утамара (1753, Кавагоэ, Японія — 1806) — японскі майстар каляровага дрэварыту і жывапісец, адзін з найзначнейшых прадстаўнікоў укіё-э.

Кітагава Утамара
яп.: 喜多川 歌麿
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні яп.: 北川 勇助[6]
яп.: 北川 市太郎[6]
Дата нараджэння 1753[1][2][…] ці 1754[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 кастрычніка 1806(1806-10-31)[4][5]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак укіё-э, мастак, графік
Жанр бідзінга[d]
Мастацкі кірунак укіё-э
Уплыў Toriyama Sekien[d]
Уплыў на Maki Bokusen[d], Kitagawa Utamaro Ⅱ[d], Kitagawa Chiyojo[d], Kitagawa Yukimaru[d], Michimaro[d], Tsukimaro[d], Fujimaru[d], Kitagawa Hidemaru[d], Minemaru[d], Kitagawa Konomaru[d], Kitagawa Toshimaru[d] і Kitagawa Takemaru[d]
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Утамара. «Кляновае лісце» («Каё») з серыі «Кветкі ў Эда» (каля 1800)

Працаваў у Эда.

Творчую дзейнасць пачаў з твораў характару натуральных штудый (альбом «Кніга насякомых», 1788), пасля звярнуўся да тэмы «бідын-га» (выявы прыгажунь). Плаўнай, цякучай лініяй вытанчана ствараў вобразы прыгажунь пагрудна або па пояс на лістах вялікага фармату з прымяненнем слюдзянога парашку, што надавала эфект серабрыстага мігатлівага фону (серыя «Вялікія галовы», 1790; «Дзесяць жаночых характараў», пачатак 1790-х). Адметныя рысамі ідэалізацыі, вобразы жанчын разам з тым не пазбаўлены жыццёвай верагоднасці, што асабліва выявілася ў кампазіцыях на тэмы паўсядзённай працы (серыя «Жанчыны за шыццём», 1790-я).

Зноскі

  1. Kitagawa Utamaro
  2. Utamaro // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1754-1806 // NMVW-collection website Праверана 16 студзеня 2020.
  4. Utamaro // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. а б コトバンク朝日新聞, 2009.
  7. а б Japans // NMVW-collection website Праверана 16 студзеня 2020.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.

Спасылкі правіць