Кітайская ружа

від раслін

Кітайская ружа[3] (Hibiscus rosa-sinensis) — адзін з відаў роду Гібіскус. Расліна ўяўляе сабой вечназялёны хмызняк вышынёй да 3 м з бліскучымі гладкімі цёмна-зялёным лісцінамі і кветкамі ў дыяметры да 16 см.

Кітайская ружа

Разнавіднасць кітайскай ружы з белымі кветкамі (Партугалія)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hibiscus rosa-sinensis L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  21616
NCBI  183298
EOL  584771
GRIN  t:19075
IPNI  560756-1
TPL  kew-2850448

Радзіма кітайскай ружы — поўдзень Кітая і поўнач Індакітая, аднак, яна была паспяхова інтрадуцыравана ў іншыя вобласці з трапічным і субтрапічным кліматам. Акрамя таго, кітайская ружа шырока ўжываецца ў садоўніцтве як дэкаратыўная расліна, выведзены новыя сарты, з кветкамі розных адценняў і памераў. У натуральных умовах квітнее з сакавіка па кастрычнік. Кітайская ружа патрабавальная да тэмператур (узімку не ніжэй за +12 °C, улетку — вышэй 25 °C).

Выявы правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Кітайская ружа у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.311

Спасылкі правіць

  • Гибискус китайский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)