Ладажскі вакзал, пасажырскі тэрмінал станцыі Санкт-Пецярбург-Ладажскі, самы сучасны з 5-ці дзеючых чыгуначных вакзалаў Санкт-Пецярбурга, адзіны вакзал горада з транзітным рухам пасажырскіх цягнікоў (Масква-Хельсінкі і Масква-Мурманск). Размешчаны на Занеўскім праспекце, 4.

Выгляд вакзала

Падрыхтоўка да будаўніцтва новага вакзалу ў Ленінградзе пачалося яшчэ ў канцы 1980-х гадоў, аднак праект быў закансерваваны. Вакзальны комплекс у раёне Малой Охты пабудаваны ў 20012003 гадах па праекце архітэктара Мікіты Явейна і патэнцыйна разлічаны на прыём 50 пар прыгарадных і 26 пар дальніх цягнікоў. Вакзал пабудаваны па прынцыпе «інтэлектуальнага будынка» і з'яўляецца адным з самых буйных і тэхналагічна развітых вакзалаў Еўропы.

Вакзальны комплекс складаецца з вакзалу прыгарадных цягнікоў і вакзалу дальніх цягнікоў. Вакзал прыгарадных цягнікоў размешчаны на падземным (ніжнім) ярусе, вакзал далёкіх цягнікоў — у канкорсе над чыгуначнымі пуцямі, займаючы ўвесь верхні ярус. Асноўная прастора верхняга яруса на Ладажскім вакзале — Светлавая зала — менавіта там размешчаныя ўсі неабходныя для пасажыра службы, пачынаючы ад папярэдніх кас і канчаючы дзяжурным па вакзале. Комплекс злучаны з наземным вестыбюлем станцыі метро «Ладажская».

Далёкія цягнікі адпраўляюцца на поўнач Расіі, на Урал, у Сібір. Прыгарадныя цягнікі ідуць да Волхава, Мгі, Няўдубстроя, Ладзейнага Поля і Будагошчы, Бабаева.