Лазаватка
Лазава́тка[1] (трансліт.: Lazavatka, руск.: Лозоватка) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Задуброўскага сельсавета. За 32 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 38 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.
Вёска
Лазаватка
|
Гісторыя правіць
У 19 стагоддзі вёска вядома ў складзе маёнтка Задуброўе ў Суражскім павеце Віцебскай губерні. Уладанне памешчыкаў Любашчынскіх — Быкоўскіх. З 1866 года ў Янавіцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У пачатку 20 стагоддзя вёскі Вялікая і Малая Лазаваткі адносіліся да Неваражскай сельскай грамады. У 1912 годзе адкрыта земская школа. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Краўцоўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). На базе дарэвалюцыйнай школы створана працоўная школа 1-й ступені, у якой вучыліся дзеці з 10 вакольных вёсак. Пазней вёскі аб’ядналіся. У 1930 годзе ў вёсцы створаны калгас. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну нямецкія акупанты спалілі 15 двароў, забілі 31 жыхара, 78 жыхароў вывезлі ў Германію, 8 загінулі на франтах і 19 — у партызанскай барацьбе. Пасля вайны вёска адбудавалася. З 20 студзеня 1960 года ў Віцебскім раёне. З 22 снежня 1960 да 6 кастрычніка 1981 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Суражскага пассавета[2].
Насельніцтва правіць
- 10 двароў, 82 жыхары (1846)
- 9 двароў, 62 жыхары — Вялікая Лазаватка, 4 двары, 23 жыхары — Малая Лазаватка (1905)
- 80 двароў, 199 жыхароў (1941)
- 56 двароў, 145 жыхароў (1969)
- 16 гаспадарак, 25 жыхароў (1997)
- 3 гаспадаркі, 4 жыхары (2018)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 кастрычніка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 31 (1693).
Літаратура правіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх