Лазанья

італьянская страва

Лазанья (італ.: lasagne) — запяканка, традыцыйная страва італьянскай кухні, асабліва Балонні, прыгатаваная з аднайменных макаронных вырабаў, праслоеных начынкай і соусам (звычайна бешамель). Пласты начынкі могуць быць з мяснога рагу або фаршу, таматаў, шпінату, іншай гародніны, сыру Пармезан, мацарэлы, рыкоты.

запяканка
Аўтарства
Краіна паходжання Італія
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Этымалогія правіць

Слова «лазанья» першапачаткова апісвала каструлю для прыгатавання ежы. Думаюць, што пачаткова ў Старажытнай Грэцыі laganon называлі плоскую хлебную ляпёшку; рымляне, пазычыўшы ад грэкаў, пачалі разразаць яе на тонкія скрылі, называныя lagani.

У ранняе Сярэднявечча страва трансфармавалася ў гатунак мучных клёцак, якія дадаваліся ў гаршчок з тушанымі мясам або садавіной.

У часы Марка Пола (XIII ст.) лазанья ўжо ў асноўным была падобнай да сучаснай — тонкія плоскія шырокія кавалкі цеста (звычайна прамавугольныя; пры масавай вытворчасці пераважна гафрыраваныя), спачатку адварваліся як локшына, потым тушыліся ў пячы ці духоўцы з разнастайнымі дадаткамі (садавіной, мясам, грыбамі і г.д.).

У XVI ст. рэцэпт лазаньі быў пазычаны і трансфармаваны польскай кухняй, так з’явіліся лазанкі.

 
Лазанья

Сучасная кухня правіць

Сучасная лазанья гатуецца, звычайна, з шасці пластоў цеста, пры гэтым на кожны пласт кладуць мясны фарш, грыбы, гародніну, а зверху — цёрты сыр і некалькі кавалачкаў масла. Для лазаньі італьянцы часцей за ўсё выкарыстоўваюць рыкоту і мацарэлу. Пармезан абавязковы толькі для класічнай лазаньі баланьезэ, іншы гатунак сыру ў гэтай страве выкарыстоўваць немагчыма[1]. Страва запякаецца ў духавой шафе.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. В компании с лазаньей. // The New Times, 23.06.2008

Літаратура правіць

  • Белы А. Лазанкі // Праект «Наша ежа»

Спасылкі правіць