Лазаніца

род раслін

Лазані́ца[3][4] (Lysimáchia) — род кветкавых раслін сямейства Першакветныя (Primulaceae).

Лазаніца

Lysimachia punctata.
Агульны выгляд квітнеючай расліны.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lysimachia L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23983
NCBI  59977
EOL  60706
GRIN  g:7077
IPNI  32808

Батанічнае апісанне правіць

 
Лазаніца звычайная (Lysimachia vulgaris). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовыя, зрэдку аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны. Сцяблы прамыя або сцелюцца. Лісце супраціўнае, простае, з суцэльным краем. Кветкі жоўтыя, з пяццю пялёсткамі, у суквеццях, часам адзіночныя ці па 1—2 у пазухах лісця. Плод — каробачка.

Арэал правіць

Прадстаўнікі віду пераважна растуць у Паўночным паўшар’і, частка відаў расце ў Паўднёвай Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы.

На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца 4[5] дзікарослыя віды: лазаніца звычайная (Lysimachia vulgaris) (народныя назвы: жаўточнік, жывотнік, мятнушка), лазаніца манетчатая, або лугавы чай (Lysimachia nummularia) (народныя назвы: лазоўка, падбярэжнік), лазаніца кальчаковая (Lysimachia verticillaris) і Lysimachia verticillata, а таксама 3 інтрадукаваныя віды: лазаніца ландышавая (Lysimachia clethroides), Lysimachia ciliata і Lysimachia punctata[6].

Класіфікацыя правіць

Віды правіць

Агульная колькасць відаў — каля двухсот[7], некаторыя з іх:

Таксанамія правіць

Род Лазаніца — адзін з прыкладна 45 родаў падсямейства Myrsinoideae сямейства Першакветныя (Primulaceae) порядка Верасападобныя (Ericales). Раней гэты род уключаўся ў сямейства Myrsinaceae[9]. У Сістэме класіфікацыі APG III (2009) гэта сямейства было скасавана.


  яшчэ 21 сямейства (APG III)   яшчэ 45 родаў  
         
  парадак Верасападобныя     падсямейства Myrsinoideae    
              каля 200 відаў
  аддзелКветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Першакветныя     род Лазаніца  
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (APG III, 2009)   яшчэ тры падсямейства  
     

Экалогія правіць

Размнажаецца дзяленнем кустоў восенню ці вясной.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 79. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Напісанне Лазаніца ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 9. — Мн., 1999. — С. 97.
  5. База Растения Беларуси
  6. База Растения Беларуси
  7. Lysimachia // The Plant List (2013). Version 1.1. (англ.) (Праверана 12 сакавіка 2015)
  8. Звесткі пра род Lysimachia у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.) (Праверана 12 сакавіка 2015)
  9. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць