Лаздунскае вадасховішча
вадасховішча ў Беларусі
Лазду́нскае[1] — вадасховішча ў Беларусі, у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, каля вёскі Лаздуны 1.
Лаздунскае | |
---|---|
Каардынаты: 53°58′30″ пн. ш. 25°58′21″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Беларусь, Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён |
Даўжыня | 2,2 км |
Шырыня | 0,68 км |
Плошча | 0,61 км² |
Аб'ём | 0,001 км³ |
Найбольшая глыбіня | 6,5 м |
Упадаюць | Гарача |
Выцякаюць | Гарача |
Створана ў 1973 годзе на рацэ Гарача. Плошча вадасховішча складае 0,61 км², даўжыня 2,2 км, найбольшая шырыня 0,68 км. Найбольшая глыбіня дасягае 6,5 м. Аб’ём вады каля 1 млн м³, ваганні ўзроўню — да 2 м.
Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах арашэння і рыбагадоўлі.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
Літаратура правіць
- Лаздунскае вадасховішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 99.