Лайза Мінелі (англ.: Liza Minnelli, нар. 12 сакавіка 1946) — амерыканская актрыса і спявачка, уладальніца прэміі «Оскар». Дачка легендарнай актрысы Джудзі Гарленд і яе другога мужа, рэжысёра Вінсента Мінелі.

Лайза Мінелі
Liza Minnelli
Дата нараджэння 12 сакавіка 1946(1946-03-12) (78 гадоў)
Месца нараджэння Лос-Анджэлес, ЗША
Грамадзянства
Бацька Вінсент Мінелі
Маці Джудзі Гарленд
Муж Пітэр Ален[d], Джэк Хэйлі[d] і Дэвід Гест[d]
Адукацыя
Прафесія актрыса, спявачка
Кар’ера 1949 — цяпер. час
Кірунак поп-музыка[1], традыцыйная поп-музыка[d] і джаз
Узнагароды
IMDb ID 0591485
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар'ера ў кіно правіць

Першай значнай роляй у кіно стала яе Эліза ў фільме «Чарлі Баблз» з Альбертам Фіні. Двума гадамі пазней у фільме Алана Дж. Пакулы «Бясплодная зязюля» яна згуляла эксцэнтрычную дзяўчыну-падлетка, за ролю якой яна была вылучана на «Оскар».

У 1972 годзе Мінеллі згуляла сваю самую знакамітую ролю — спявачкі Салі Боўлз ў кінаверсіі мюзікла «Кабарэ» (у зорным партнёрстве з Майклам Ёркам, Джоэлам Грэем і Марыс Берэнсон). Гэты фільм прынёс Лайзе статуэтку «Оскара» ў намінацыі «Найлепшая актрыса» і Залаты глобус. Але ўсё ж пасля такога трыумфу рушыла ўслед некалькі малапаспяховых фільмаў і тэлевізійных шоў. У 1976 годзе Лайза знялася ў карціне свайго бацькі, Вінцэнта Мінелі, «Справа часу», дзе яе калегам стала Інгрыд Бергман. Пасля таго, як фільм адздымалі, ён быў значна адрэдагаваны і зрэзаны, у сувязі з чым ён не меў камерцыйнага поспеху і не быў па вартасці ацэнены крытыкамі. Праз год выйшаў яшчэ адзін фільм з удзелам Лайзы, «Нью-Ёрк, Нью-Ёрк», дзякуючы якім яе музычны рэпертуар папоўніўся новымі песнямі, уключаючы «New York, New York», якая стала адной з найбольш вядомых яе кампазіцый.

У 1980-я гады Мінелі пачала радзей з'яўляцца ў кіно. Найбольш запамінальнай у той час стала яе роля Лінды Маролы ў фільмах «Артур» (1981) і «Артур 2: На мялізне» (1988). У 1997 годзе Лайза вярнулася на Брадвей у галоўнай ролі ў мюзікле «Віктар / Вікторыя». У 2010 годзе актрысы згуляла саму сябе ў фільме «Секс у вялікім горадзе 2», за што ў выніку атрымала намінацыю на «Залатую маліну», як найгоршая актрыса другога плана.

Зноскі правіць

  1. Montreux Jazz Festival Database Праверана 24 верасня 2020.

Спасылкі правіць