Лайман Пейдж (англ.: Lyman Alexander Page, Jr.; нар. 24 верасня 1957, Сан-Францыска, ЗША) — амерыканскі фізік, член Нацыянальнай АН ЗША. Працы ў асноўным прысвечаны касмалогіі.

Лайман Пейдж
Дата нараджэння 24 верасня 1957(1957-09-24) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном, фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка[1] і касмалогія[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Скончыў Боўдын-каледж (бакалаўр, 1978). У 1989 годзе ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце атрымаў ступень доктара філасофіі. З 1991 года працуе ў Прынстанскім універсітэце. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.

Адзін з распрацоўшчыкаў апаратуры для касмічнага апарата WMAP, прызначанага для вывучэння рэліктавага выпраменьвання, які ўтварыўся ў выніку Вялікага выбуху.

Узнагароды правіць

  • Прэмія Шаа (2010)
  • Прэмія Грубера (2015)
  • Прэмія па фундаментальнай фізіцы (2018)
  • Прэмія Марселя Гросмана, ICRANet (2018)

Зноскі