Ламавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Ламаві́цкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок ( да 2010 г. вёска) Ламавічы.

Ламавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Акцябрскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ламавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 872
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Грабаўскі сельсавет у складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Грабаў. 5 верасня 1929 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ламавічы, сельсавет перайменаваны ў Ламавіцкі. Пасля скасавання акруговага падзелу ў Азарыцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Парыцкага раёна. З 12 лютага 1935 года ў складзе Даманавіцкага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе новаўтворанага Акцябрскага раёна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 16 красавіка 1959 года ў склад сельсавета з Колкаўскага сельсавета Капаткевіцкага раёна перададзена вёска Зарыжжа[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Светлагорскага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Акцябрскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 12 населеных пунктаў[2].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1054 чалавекі[3], з іх 97,2 % — беларусы, 1,2 % — рускія, 0,9 % — малдаване[4]; паводле перапісу 2019 года — 872 чалавекі[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 94. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі правіць