Ламанціны (Trichechidae) — род водных млекакормячых атрада сірэн.

Ламанціны

Амерыканскі ламанцін
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trichechus Gill, 1872

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180684
NCBI  9778
EOL  34723
FW  36903

Даўжыня дарослых асобін дасягае 5 м, маса да 400 кг. Афарбоўка ад шэрай да чорна-шэрай. У адрозненне ад большасці млекакормячых ламанціны маюць 6 шыйных пазванкоў. Верхняя губа раздвоеная. Замест разцоў рагавыя пласціны. На ластах 3 сярэднія пальцы з пазногцепадобнымі капыткамі. Хваставы плаўнік закруглены.

Вядома 3 віды: амерыканскі ламанцін, амазонскі ламанцін, афрыканскі ламанцін. Пашыраны ламанціны каля берагоў Цэнтральнай Амерыкі, у р. Амазонка і яе эстуарыі, каля атлантычных берагоў трапічнай Афрыкі і басейне р. Нігер.

Жывуць ламанціны на марскіх мелкаводдзях, у вусцях і нізоўях рэк. Расліннаедныя жывёлы. Трымаюцца групамі. Нараджаюць 1 дзіцяня.

Усе віды знаходзяцца ў Чырвонай кнізе МСАП.

Спасылкі правіць