Ларыса Уладзіміраўна Дзенісенка

Ларыса Уладзіміраўна Дзенісенка (укр.: Лариса Володимирівна Денисенко; нар. 17 чэрвеня 1973, Кіеў, УССР) — украінская пісьменніца, журналістка, адвакат і тэлевядучая.

Ларыса Уладзіміраўна Дзенісенка
укр.: Лариса Володимирівна Денисенко
Род дзейнасці журналістка, адвакат, пісьменніца
Дата нараджэння 17 чэрвеня 1973(1973-06-17) (50 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Сайт larysa.com.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў рускамоўнай сям’і літоўска-грэчаскага паходжання, па ўласным сцвярджэнні ўкраінскай мовай авалодала ў 23 гады. У дзяцінстве займалася ў музычнай школе.

У 1995 годзе скончыла юрыдычны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт (Прага).

Працавала адвакатам, які прадстаўляе інтарэсы грамадзян у Еўрапейскім судзе па правах чалавека (Страсбург), дырэктарам дэпартамента міжнароднага права Міністэрства юстыцыі, дарадцам Міністра юстыцыі, навуковым кансультантам камітэтаў Вярхоўнай рады Украіны, узначальвала украінскае аддзяленне міжнароднай антыкарупцыйнай арганізацыі Transparency International (Берлін).

Вядзе адвакацкую практыку, працуе аўтарам і вядучай культуралагічнай праграмы «Дакумент +» на ўкраінскіх тэлевізійных каналах «Студыя 1+1» і «1+1 International». Вяла аўтарскія калонкі ў «Жаночым часопісе» і дзіцячым часопісе «Соняшник».

Літаратурная кар’ера пачалася перамогай у конкурсе «Каранацыя слова» ў 2002 годзе (гран-пры, «Цацкі з плоці і крыві»).