Латэранскі баптыстэрый

Латэранскі баптыстэрый — раннехрысціянская хрысцільня ў Рыме. Размешчана побач з Латэранскай базілікай.

Славутасць
Латэранскі баптыстэрый
41°53′10″ пн. ш. 12°30′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Рымская дыяцэзія[d]
Архітэктурны стыль раннехрысціянская архітэктура[d]
Дата заснавання IV стагоддзе
Сайт vatican.va/various/basil…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Уваход у баптыстэрый

Афіцыйна баптыстэрый быў пабудаваны і асвячоны Папам Сікстам III. Існуе легенда, што ў будынку, які стаяў на гэтым месцы, прыняў хрышчэнне сам Канстанцін Вялікі.[1] Доўгі час баптыстэрый быў адзіным у Рыме.

Раней будынак стаяў асобна ад базілікі, але пазнейшымі прыбудовамі ён быў злучаны з ёй.

Унутры размешчаную ў цэнтры купель атачаюць восем парфірных калон з мармуровымі карынфскімі ордарамі і антаблементам. На столі намаляваны фрагменты бітвы ля Мульвійскага моста 312 года. Таксама баптыстэрый быў упрыгожаны Франчэска Бараміні ў 1657 годзе, уключаючы герб Папы Аляксандра VII.

Зноскі

  1. Olof Brandt, Il Battistero lateranense dell’imperatore Costantino e l’architettura contemporanea in Late antiquity, 2001, ISBN 87-7289-639-6

Спасылкі правіць