Граф Лаяш Бацьяні дэ Неметуйвар (венг.: Lajos Batthyány de Németújvár, 10 лютага 1807, Прэсбург — 6 кастрычніка 1849, Пешт) — венгерскі палітык, кіраўнік урада Венгрыі падчас Венгерскага паўстання 1848—1849 гадоў.

Лаяш Бацьяні
венг.: Batthyány Lajos

прэм’ер-міністр Венгрыі
17 сакавіка 1848 — 2 кастрычніка 1848
Пераемнік Bertalan Szemere[d]
Minister of Public Works and Transport of Hungary[d]
28 верасня 1848 — 31 снежня 1848
Папярэднік Лаяш Бацьяні
дэпутат Нацыянальнага сходу Венгрыі[d]
1 ліпеня 1848 — 31 снежня 1848
міністр юстыцыі Венгрыі[d]
12 верасня 1848 — 28 верасня 1848
Папярэднік Ферэнц Дэак
Пераемнік Kálmán Ghyczy[d]
Нараджэнне 10 лютага 1807(1807-02-10)
Смерць 6 кастрычніка 1849(1849-10-06)[2][3] (42 гады)
Месца пахавання
Род Бацьяні
Жонка Антонія Зічы[d][5]
Дзеці Emanuela Batthyány[d], Ilona Batthyány[d] і Elemér Batthyány[d]
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктарская ступень[d]
Дзейнасць эканаміст, палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў з магнацкага роду Бацьяні. Паступіў на ваенную службу, аднак ужо ў 1827 годзе звольніўся, каб абараніць дысертацыю па праве ў Заграбскім універсітэце і асабіста заняцца кіраваннем сваіх маёнткаў. Праз некалькі гадоў абраны ў Верхнюю палату Венгерскага парламента і пачаў удзельнічаць у дзейнасці нацыянальна арыентаваных колаў, якія імкнуліся да аддзялення Венгрыі ад Габсбургскай манархіі.

7 красавіка 1848 года імператар Фердынанд I прызначыў яго першым прэм'ер-міністрам парламенцкага ўрада Венгрыі.

Бацьяні апынуўся здольным лідарам, аднак быў вымушаны выбіраць паміж лаяльнасцю манарху і прыхільнікамі незалежнасці Венгрыі. Бацьяні ўстаў на бок прыхільнікаў незалежнасці і стаў адным з лідараў рэвалюцыі. Паранены ў бітве, узяты ў палон. Пры дапамозе перададзенага жонкай кінжала спрабаваў здзейсніць самагубства (нанясучы сабе некалькі ран у шыю), але выжыў і на наступны дзень быў расстраляны па абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе[7]. Пахаваны на будапешцкіх могілках Керэпешы.

Быў адным з трох венгерскіх патрыётаў, якім Ферэнц Ліст прысвяціў свой вядомы твор для піяніна «Жалобны марш» (Funérailles) з падзагалоўкам «Кастрычнік 1849».

У яго гонар названа плошча ў Будзе насупраць будынка парламента на беразе Дуная і станцыя метро. У 2002 годзе ў Венгрыі адкрыты Юрыдычны каледж імя Лаяша Бацьяні.

У савецкай літаратуры пра Венгерскае паўстанне 1848—1849 гадоў роля Бацьяні, які займаў ліберальна-рэфарматарскія пазіцыі, прыніжалася ў параўнанні з больш радыкальнымі дзеячамі Кошутам і Петэфі.

Зноскі

  1. Dr. Constant v. Wurzbach Batthyány, Ludwig Graf // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 1. — S. 180.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Lajos Batthyany // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. BATTHYÁNY Lajos Ferenc // Data Collection of the Hungarian Peerage — 2015. Праверана 9 сакавіка 2024.
  6. Orsolya V. B. Békepártiak önmagukról // Nógrád Megyei Múzeumok Évkönyve — 2001. — С. 102. — ISSN 0133-0802 Праверана 13 лютага 2023.
  7. Батьяни Людвиг // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Спасылкі правіць