Ла-Вента (альмекі)

(Пасля перасылкі з Ла-Вента, альмекі)

Ла-Вента (la Venta) — культавы цэнтр альмекскай культуры на востраве ў вусці ракі Танала ў штаце Табаска (Мексіка). Горад праіснаваў у балотах Табаска прыкладна з 1100 па 400 г. да н. э. Росквіт — VIII—IV стагоддзі да н. э.

Галоўная піраміда

Агульная плошча старажытнага горада ацэньваецца ў 200 га. Насельніцтва, уключаючы залежныя пасёлкі, складала 18 тысяч чалавек. Правіцелі Ла-Венты мелі неабмежаваную ўладу над рамеснікамі, гандлярамі і земляробамі.

Ён меў выразную архітэктурную планоўку. Вось сіметрыі адхілялася дакладна на 8 градусаў ад кірунку на поўнач. Уключае некалькі пірамід, мноства земляных насыпаў, выбрукаваныя каштоўнымі пародамі каменя культавыя пляцоўкі, скляпы, цырыманіяльныя тайнікі, алтары, стэлы і інш. Галоўным збудаваннем горада з’яўлялася вялікая ўсечаная піраміда 33-метровай вышыні, зробленая з утрамбаванай зямлі ў выглядзе гафраванага конусу з дзесяццю выступамі і западзінамі. Дыяметр піраміды складаў 60 м, агульны аб'ём — каля 8000 куб. м. Піраміда выкарыстоўвалася ў рэлігійных мэтах. Каля яе падножжа стаялі манументальныя помнікі — стэлы і каменныя фігуры, а вакол — дамы знаці з трысняговымі дахамі і адкрытымі сценамі для прахалоды.

Каменная галава

Своеасаблівыя гіганцкіх статуі чалавечых галоў з базальту (10-13 т кожная). Гэта былі каменныя маналіты вышэй чалавечага росту. Магчыма, яны перадавалі вобразы родавых правадыроў таго ці іншага племені. А магчыма, і тое, што галовы-маналіты падкрэслівалі ўладу правіцеляў над навакольным светам. Як бы там ні было, сэнс і прызначэнне гэтых помнікаў да гэтага часу застаюцца загадкай альмекскай цывілізацыі.

Знойдзена таксама вялікая колькасць дробнай пластыкі з нефрыту, жадэіту, гліны. Шматлікія помнікі Ла-Вента перавезены ў музей пад голым небам у горадзе Вілья-Эрмоса (Мексіка).

Усе галоўныя будынкі, пабудаваныя на плоскіх пірамідальных платформах, былі правільна зарыентаваны адносна гэтай восі па старанах свету. Гарадская плошча была выбрукавана старанна абчасанымі і адпаліраванымі брускамі зялёнага серпенціна, які трывала ўтрымоўваецца змацавальным растворам.

Літаратура правіць

  • Цывілізацыя альмекаў // Гісторыя Старажытнага свету: вучэб. дапаможнік для 5-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання. У 2 ч. Ч. 1 / / У. С. Кошалеў [і інш.]; пер. з рускай мовы В. К. Раманцэвіч. — Мн.: Народная асвета, 2014. — 127 с.: іл. ISBN 978-985-03-2213-5. С. 109-111.

Спасылкі правіць