Леанард Феліксавіч Супрон

беларускі арганізатар аховы і педагог

Леанард Феліксавіч Супрон (24 лістапада 1910 — 1 лістапада 1968) — беларускі арганізатар аховы здароўя. Кандыдат медыцынскіх навук (1940)[1].

Леанард Феліксавіч Супрон
намеснік Міністра аховы здароўя БССР
1946 — 1947
рэктар Гродзенскага медыцынскага інстытута
1958 — 1962
Папярэднік першы на пасадзе
Пераемнік Дзмітрый Андрэевіч Маслакоў
Нараджэнне 24 лістапада 1910(1910-11-24)
Смерць 1 лістапада 1968(1968-11-01) (57 гадоў)
Месца пахавання
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук (1940)
Дзейнасць медыцынскі адміністратар, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Месца працы
Бітвы
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

Выпускнік Віцебскага медыцынскага інстытута (1938), дзе ў далейшым загадваў кафедрай санітарнай абароны (1939—1941)[1].

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, служыў начальнікам Хабараўскага эвакуацыйнага шпіталя Далёкаўсходняга фронту. Пасля дэмабілізацыі — дацэнт кафедры ваенна-медыцынскай падрыхтоўкі медыцынскага інстытута, затым Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў, намеснік Міністра аховы здароўя БССР (1946—1947). Застаўся ў памяці як арганізатар і першы дырэктар (рэктар) Гродзенскага медыцынскага інстытута (1958—1962)[1].

Пахаваны на Усходніх могілках Мінска (Беларусь), участак № 3, шэраг 15, магіла 31[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар звыш 40 навуковых прац, у тым ліку манаграфія «Медыцынскае забеспячэнне насельніцтва ва ўмовах прымянення сродкаў масавага паражэння» (1959)[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, шматлікімі медалямі[1].

Зноскі