Леанід Іванавіч Сядоў

вучоны ў галіне механікі і прыкладной матэматыкі

Сядо́ў Леанід Іванавіч[7] (руск.: Леонид Иванович Седов; 14 лістапада 1907 — 5 верасня 1999) — вучоны ў галіне механікі і прыкладной матэматыкі, доктар фізіка-матэматычных навук (1938), прафесар (1938), акадэмік Акадэміі навук СССР (1953, член-карэспандэнт з 1946), Герой Сацыялістычнай Працы (1967).

Леанід Іванавіч Сядоў
руск.: Леонид Иванович Седов[1]
Дата нараджэння 1 (14) лістапада 1907[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 верасня 1999(1999-09-05)[2][3][…] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта, вынаходнік
Навуковая сфера фізіка, механіка, матэматыка, аналіз размернасцей і fluid dynamics[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1937) і кандыдат тэхнічных навук (1936)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Aleksandr Nekrasov[d], Сяргей Аляксеевіч Чаплыгін[6] і Міхаіл Аляксеевіч Лаўрэнцьеў[d][6]
Вядомыя вучні Gorimir Chyorny[d], Andrew Kulikovskiy[d], Samvel Grigoryan[d] і Q60533361?
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Растоў-на-Доне ў сям’і інжынера. У 1924 годзе паступіў на педагагічны факультэт Паўноча-Каўказскага ўніверсітэта, дзе таксама працаваў лабарантам[8]. У 1926 годзе Л. І. Сядоў пераехаў у Маскву, дзе паступіў на механіка-матэматычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1930[7][9] (1931[8]) годзе. Адначасова ў 1927—1930 гадах працаваў лабарантам, затым выкладчыкам фізікі на рабфаку ўніверсітэта[8]. У 1930—1947 гадах Л. І. Сядоў — старшы інжынер, намеснік начальніка гідрадынамічнай лабараторыі Цэнтральнага аэрагідрадынамічнага інстытута імя М. Я. Жукоўскага. У 1930—1935 гадах асістэнт, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры тэарэтычнай механікі Маскоўскага авіяцыйнага інстытута імя Серго Арджанікідзэ[8]. З 1937 года выкладаў у МДУ — з 1937 года прафесар, загадчык аддзялення механікі механіка-матэматычнага факультэта ў 1937—1999 гадах, загадчык кафедры гідрамеханікі ў 1951—1999 гадах. У 1945—1987 гадах Л. І. Сядоў працаваў у Матэматычным інстытуце АН СССР — старшы навуковы супрацоўнік у 1945—1953 гадах, загадчык аддзела механікі ў 1953—1987 гадах. У 1947—1949 гадах начальнік аддзела, намеснік начальніка па навуковай рабоце НДІ-1 (сучасны Маскоўскі інстытут цеплатэхнікі). У 1947—1955 гадах Л. І. Сядоў намеснік начальніка па навуковай рабоце Цэнтральнага інстытута авіяцыйнага маторабудавання імя П. І. Баранава.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар больш за 200 навуковых прац па гідрааэрадынаміцы, механіцы суцэльных асяроддзяў, тэорыі выбуху, фізічнаму мадэляванню, астрафізіцы, тэорыі поля і тэорыі адноснасці. Сфармуляваў агульную пастаноўку задач аб удары абсалютна цвёрдых і дэфармаваных цел аб ваду. Распрацаваў метады пастаноўкі і вырашэння задач механікі, матэматычную тэорыю глісірвання з улікам важкасці вадкасці, рацыянальную тэорыю палёту ракеты з улікам знешняга супраціўлення і характэрных асаблівасцей звышгукавых струменяў ваыцякаючых газаў. Атрымаў арыгінальныя вынікі ў агульнай тэорыі будовы стацыянарных і пераменных зорак, цэфеід, выбухаў новых і звышновых зорак. Даў дакладнае рашэнне задаачы аб магутным выбуху.

Сярод апубликаванага:

  • Эффективные решения некоторых задач для гармонических функций // ДАН СССР, 1937, т. 16, № 1 (разам з М. В. Келдышем);
  • О некоторых неустановившихся движениях сжимаемой жидкости // ПММ, 1945, т. 9, вып. 4;
  • Движение воздуха при сильном взрыве // ДАН СССР, 1946, т. 52, № 1;
  • Методы подобия и размерности в механике. — 7-е издание. — М.: Наука, 1972. — 440 с.: ил.; 22 см;
  • Мысли об учёных и науке прошлого и настоящего. — М.: Наука, 1973. — 119 с.: портр.; 20 см;
  • Размышления и науке и об ученых. — Москва : Наука, 1980. — 440 с.: ил.; 21 см.0;
  • Основы макроскопических теорий гравитации и электромагнетизма (1989, у сааўтарстве);
  • Механика сплошной среды (учебник в 2-х томах). — 6-е изд. — СПб.: Лань, 2004. — 528 с. + 560 с.

Памяць правіць

У 2002 годзе Расійскі нацыянальны камітэт па тэарэтычнай і прыкладной механіцы РАН і Знешнеэканамічнае закрытае акцыянернае таварыства «Интерпрофавиа» заснавалі прэмію імя акадэміка Л. І. Сядова, якая прысуджаецца штогод за выдатныя дасягненні ў галіне механікі вадкасці і газу і агульных асноў механікі суцэльны асяроддзя[10].

Да 95-годдзя з дня нараджэння вучонага ў НДІ механікі МДУ адкрыты мемарыяльны кабінет-музей, у якім прадстаўлены арыгіналы рукапісаў, кнігі з асабістай бібліятэкі, фатаграфіі Л. І. Сядова[10].

Зноскі правіць

  1. а б в г д Большая российская энциклопедия. Электронная версияБольшая российская энциклопедия, 2016. Праверана 25 сакавіка 2023.
  2. Leonid Sedow // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Leonid Iwanowitsch Sedow // Brockhaus Enzyklopädie
  4. Седов Леонид Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  6. а б Матэматычная генеалогія — 1997.
  7. а б БелЭн 2002.
  8. а б в г Седов Леонид Иванович (руск.) // Музей гісторыі МФТІ
  9. ВСЭ 1976.
  10. а б Летопись Московского университета (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць