Леанід Ісаакавіч Мандэльштам

Леані́д Іса́акавіч Мандэльшта́м (4 мая (22 красавіка) 1879, Магілёў — 27 лістапада 1944, Масква) — савецкі фізік, акадэмік АН СССР1929).

Леанід Ісакавіч Мандэльштам
руск.: Леонид Исаакович Мандельштам
Дата нараджэння 4 мая 1879(1879-05-04)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада 1944(1944-11-27)[2] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Sergey Mandelstam[d]
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка
Месца працы МДУ
Навуковая ступень доктар філасофіі
Навуковае званне акадэмік АН СССР
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Карл Фердынанд Браўн[3]
Вядомыя вучні Gabriel Gorelik[d], Міхаіл Аляксандравіч Леантовіч[d], Sergei Rytov[d], Semen Chaikin[d], Aleksandr Andronov[d], Aleksandr Adolfovich Vitt[d], Sergey Strelkov[d] і Ігар Яўгенавіч Там
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія Сталінская прэмія
Узнагароды
Ленінская прэмія Сталінская прэмія — 1942
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1902 годзе скончыў Страсбургскі ўніверсітэт, дзе працаваў (з 1913 года прафесар).

У 1918—1922 гадах у Адэскім політэхнічным інстытуце, з 1934 года ў Маскоўскім універсітэце, адначасова з 1934 года ў Фізічным інстытуце АН СССР.

Навуковыя працы па оптыцы, радыёфізіцы, квантавай механіцы, гісторыі і метадалогіі фізікі. Разам з Р. С. Ландсбергам  (руск.) адкрыў камбінацыйнае рассеянне святла на крышталях (1928). Сумесна з М. Дз. Папалексі  (руск.) стварыў тэорыю нелінейных ваганняў, распрацаваў метад параметрычнага ўзбуджэння электрычных ваганняў і прапанаваў радыёінтэрферэнцыйны метад даследавання распаўсюджвання радыёхваль і дакладнага вымярэння адлегласцей, што знайшло выкарыстанне ў геадэзіі. Аўтар вучэбных дапаможнікаў і лекцыйных курсаў па фізіцы.

У 1931 годзе Л. І. Мандэльштаму прысуджана Ленінская прэмія. У 1942 годзе — Дзяржаўная прэмія СССР.

Зноскі

  1. Leonid Mandelstam // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в Мандельштам Леонид Исаакович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  3. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.

Літаратура правіць

  • Мандэльштам Леанід Ісаакавіч // Бел. энцыкл. У 18 т. Т. 10. Малайзія-Мугаджары. — Мн., 2000. — С.77.