Леанід Дзямідавіч Лагун

галоўны штурман Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіцыі

Леані́д Дзямі́давіч Лагу́н (3 верасня 1935, Казловічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць, БССР — 25 студзеня 2020, Мінск[1]) — беларускі савецкі адзіны сцяг-штурман беларускай ГА, першы галоўны штурман Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі (1973—1986), ганаровы ветэран рэактыўнай авіяцыі, заслужаны штурман СССР (1984), ветэран працы СССР.

Леанід Дзямідавіч Лагун
Род дзейнасці лётчык, штурман
Дата нараджэння 3 верасня 1935(1935-09-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 студзеня 2020(2020-01-25) (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Беларуская ССР Беларусь
Бацька Дзямід Паўлавіч Лагун
Маці Акуліна Тарасаўна Лагун
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Быў адным з двух беларусаў, якія атрымалі званне заслужанага штурмана СССР, адзіным сцяг-штурманам грамадзянскай авіяцыі і першым Галоўным штурманам грамадзянскай авіяцыі БССР.

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 3 верасня 1935 года ў вёсцы Казловічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці.

У 1954 годзе скончыў сярэднюю школу ў Вялікай Сліве і паступіў у Шадрынскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча штурманаў. Пасля яго заканчэння ў 1957 годзе атрымаў спецыяльнасць штурмана франтавой авіяцыі і быў накіраваны на курсы перападрыхтоўкі штурманаў для далёкай авіяцыі ў горад Разань, дзе асвоіў тыпы самалётаў Ту-4 і Іл-28.

Па сканчэнні курсаў у 1958 годзе быў накіраваны ў 104-ы аб’яднаны авіяцыйны атрад ГУУС пры Беларускім тэрытарыяльным упраўленні грамадзянскага паветранага флоту (БТУГВФ) на пасаду штурмана карабля самалётаў: Лі-2, Іл-14, Ан-10, дзе прапрацаваў да 1963 года.

У 1963—1967 гадах навучаўся ў Акадэміі грамадзянскай авіяцыі і атрымаў кваліфікацыю інжынер-штурмана. Па заканчэнні акадэміі накіраваны ў Беларускае ўпраўленне Грамадзянскай Авіяцыі (БУГА) на пасаду штурмана-інструктара 7-га вучэбна-трэніровачнага атрада (ВТА) горада Мінска.

У 1967—1971 гадах працаваў штурманам-інспектарам 7-га вучэбна-трэніровачнага атрада на самалётах Іл-14, Ан-10, Ан-12, Ан-24, Ту-124.

У студзені 1972 — верасні 1973 года — старшы штурман Мінскага аб’яднанага авіяцыйнага атрада (ААТ) на самалётах Ан-12, Ан-24, Ту-124. У 1973 годзе засвоіў толькі што атрыманы самалёт Ту-134.

З верасня 1973 да снежня 1974 года быў першым (і апошнім) у беларускай авіяцыі сцяг-штурманам БУГА. Са студзеня 1975 да снежня 1986 года быў першым у беларускай авіяцыі галоўным штурманам БУГА. На гэтай пасадзе Леанід Лагун быў роўна 13 гадоў.

Працаваў правяраючым працу экіпажаў на самалётах Ан-24, Ту-134, Ту-154. Удзельнічаў з праверкай экіпажа на адкрыцці першых авіяліній Ту-134 па рэйсе МінскБрэст з начальнікам БУГА Д. Г. Глушчанкам[2]

У 1982 годзе ім быў засвоены толькі што атрыманы Ту-154.

5 красавіка 1986 года ўдзельнічаў з праверкай экіпажа на адкрыцці першых авіяліній Ту-134 па рэйсе Мінск—Лейпцыг[3]. Для прадухілення тэрарызму і згону самалётаў усе экіпажы да распаду СССР ляталі толькі са сваёй табельнай зброяй (пісталетамі Макарава).

У 1973—1986 гадах пастаянна ўзгадняў калідоры пралёта сродкаў грамадзянскай авіяцыі з камандуючым штаба ВПС Міністэрства абароны БССР. Неаднаразова прымаў удзел у складах дзяржаўнай камісіі па разглядзе аварыйных лётных здарэнняў і катастроф з удзелам беларускіх экіпажаў.

Неаднаразова прымаў удзел у складах дзяржаўнай камісіі пры паступленні і выпускных экзаменаў у ОЛАГА горада Ленінграда ў якасці старшыні дзяржкамісіі.

У выніку выяўлення вінаватых у Авіякатастрофа пад Берлінам Ту-134 (12 снежня 1986 года) па віне пілатавання экіпажа, пры наяўнасці правяраючага ад авіяатрада з кантролем працы экіпажа і несвоечасовай (нечаканай) інфармацыі кіраўніком палётаў у момант пасадкі, галоўны штурман Беларускага УГА Леанід Дзямідавіч Лагун, па ўскоснай віне быў пераведзены ў штурманы першага класа Мінскага лётнага атрада. Сход на другі круг, у шасці магчымых выпадках, быў не выкананы ў парушэнне інструкцыі па прычыне эканоміі паліва (для паніжэння сабекошту авіяперавозкі) і пагрозе дэпрэмавання КПС і экіпажа.

У 1987—1989 гадах працаваў штурманам першага класа Мінскага лётнага атрада на самалётах Ту-134 і Ту-154 Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Мае агульны сумарны безаварыйны налёт на ўсіх тыпах самалётаў (без Ту-4 і Іл-28) у 14.482 гадзін і агульны стаж у паветраным флоце 34 гады.

 

З ліпеня 1989 года з’яўляўся непрацуючым ганаровым ветэранам Аэрафлоту. Памёр 25 студзеня 2020 года ў Мінску.

Узнагароды і памяць правіць

  • 17 жніўня 1984 года «за асаблівыя заслугі ў засваенні новай тэхнікі, высокія паказчыкі ў выхаванні і навучанні лётных кадраў і шматгадовую безаварыйную працу» Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Леаніду Лагуну было прысвоена ганаровае званне «заслужаны штурман СССР» (за № 0813) і медаль «Ветэран працы»[4].
  • Ордэн «Знак Пашаны», атрыманы сумесна са сваім намеснікам Чарнышуком І. М. і аформлены на яго (1984г)[4].
  • У 1993 годзе за асаблівыя заслугі ў выглядзе звання заслужаны штурман СССР прызначаная пенсія «За асаблівыя заслугі»[5].
  • У царкве Уваскрасення Хрыстова ў Мінску па Леаніду Лагуну праводзіцца пастаяннае памінанне за спачын за актыўны ўдзел у будаўніцтве царквы Уваскрасення Хрыстава (у 2000 годзе) — адпісаў на будаўніцтва храма ўсе чэкі сям’і «жыллё» замест прыватызацыі сваёй кватэры.[крыніца?].

Сям’я правіць

Бацька — Дзямід Паўлавіч Лагун (1902—1941), беларус, ураджэнец вёскі Казловічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Карані бяруць пачатак з заможнай сям’і Слуцкай шляхты. Уся радня па яго лініі эмігравала ў 1917 годзе ў Канаду. Да вайны быў першым старшынёй калгаса «Імя Кірава» ў вёсцы (цяпер аграгарадок) Казловічы. Загінуў сапёрам у 1941 годзе[крыніца?].

Маці — Акуліна Тарасаўна Лагун (Павага) (1904—1996), руская (у мінулым беларуска), ураджэнка вёскі Бранчыцы Салігорскага раёна Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Была першай салісткай знакамітага слуцкага хору (1934), падчас вайны — сувязны партызанскага атрада «Імя Жалязняка» на тэрыторыі Слуцкага раёна. Памерла ў 1996 годзе і пахавана ў горадзе Тула[крыніца?].

Брат — Уладзімір Дзямідавіч Лагун (1929—2016), рускі (у мінулым беларус), у мінулым ганаровы чыгуначнік у горадзе Туле, працаваў намеснікам начальніка чыгуначнага вакзала ў Туле. Пахаваны на гарадскіх могілках горада[крыніца?].

Жонка — Марыяніла Анатольеўна Лагун (Хахракова) (1938—1993), руская. Нарадзілася 8 сакавіка 1938 года ў вёсцы Позарыха Каменск-Уральскага раёна Свярдлоўскай вобласці (РСФСР). Скончыла Мінскі педагагічны інстытут імя Максіма Танка (імя Горкага) па спецыяльнасці дашкольнага педагога-выхавацеля. Сышла ад нас роўна на 21 дзень пасля свайго 55-годдзя[крыніца?].

Нумарны знак на адзінай аўтамашыне ў сям’і на працягу 40 гадоў (ВАЗ-2101) тады быў — 21-55 Міе. Аўтамашына была набыта новай у 1971 годзе. Пахаваная разам з мужам на сельскіх могілках в. Волмы Драчкаўскага сельсавета Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці каля пасёлка авіятараў Сокал (Кастрычніцкі раён Мінска)[крыніца?].

Дачка — Ларыса Леанідаўна Корзун (Лагун) (08.07.1960 г.)[крыніца?]

Сын — Дзмітрый Леанідавіч Лагун (31.07.1970 г.)[крыніца?]

Крыніцы правіць

  1. Леанід Лагун
  2. Гл. кнігу «Зямля і неба Побач», С. 169. (у цэнтры — Глушчанка Д. Г., Лагун Л. Д. і намеснік галоўнага штурмана Чарнышук І. М.
  3. Гл. нямецкія газеты DIE UNION 6/7 красавіка 1986 года і Mitteldeutsche NEUEFTE NACHRICHTEN 1 красавіка 1986 года на C. 6.
  4. а б Часопіс «Грамадзянская авіяцыя» № 1 1985 год; кнігі: «Зямля і неба побач» навукова-папулярнае выданне Цялякоў Віктар Андрэевіч. (с.289), «Штурманская служба грамадзянскай авіяцыі ад узлёту да пасадкі». Электронная версія кнігі ў гонар 100-годдзю штурманскай службы пад рэдакцыяй Ліпін А. В. Стар. «Скрозь аблокі і гады». Цялякоў В. А. УП «Мінская фабрыка каляровага друку» 2003 г.
  5. Гл. ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 30 сакавіка 1993 г. N 185 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПАЛАЖЭННЯ АБ ПЕНСІЯХ ЗА АСАБЛІВЫЯ ЗАСЛУГІ ПЕРАД РЭСПУБЛІКАЙ БЕЛАРУСЬ

Літаратура правіць

  • «Зямля і неба Побач» навукова-папулярнае выданне Цялякоў Віктар Андрэевіч (выпушчана па замове Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і прысвечанае 80-годдзю ГА РБ). Падпісана ў друк 17.10.2013 г . ПУП «КАВАЛЕР». Наклад 1 000 экз. Заказ 349—294 с.
  • Ліпін А. В. Штурманская служба грамадзянскай авіяцыі ад узлёту да пасадкі / СПб ГУГА. СПб., 2016. — 153 с.
  • Теляков В. А. Сквозь облака и годы. // УП «Мінская фабрыка каляровага друку», 2003 г. — 270 с. наклад 5200 ас.

Спасылка правіць