Леанід Сямёнавіч Персіянінаў

вучоны

Леанід Сямёнавіч Персіянінаў (18 [31] жніўня 1908 — 27 снежня 1978) — савецкі акушэр-гінеколаг  (руск.), Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, заслужаны дзеяч навукі БССР, акадэмік АМН СССР, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Леанід Сямёнавіч Персіянінаў
Дата нараджэння 18 (31) жніўня 1908[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 1978(1978-12-27) (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гінеколаг, акушэр, хірург, урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар, ваенны ўрач
Навуковая сфера медыцына[2], гінекалогія[2] і акушэрства[d][2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1950)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1951)
Альма-матар
Вядомыя вучні Іван Агеевіч Макарэнка
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Леанід Сямёнавіч Персіянінаў нарадзіўся ў сяле Старым Вяземскага павета (цяпер — Сафонаўскі раён, Смаленская вобласць) у сям’і селяніна. У 1925 годзе скончыў сярэднюю школу; у 1925—1928 гадах — студэнт медыцынскага факультэта Смаленскага ўніверсітэта. У 1931 годзе скончыў 2-і Ленінградскі медыцынскі інстытут  (руск.).

Пачатак навуковай кар’еры правіць

У 1931—1936 гадах — участковы ўрач, галоўны ўрач раённай бальніцы, загадчык раённага аддзела аховы здароўя ў Кастрамской вобласці. У 1936—1938 гадах — аспірант акушэрска-гінекалагічнай клінікі Казанскага інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1937 годзе прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук. У 1938—1941 гадах — асістэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Казанскага інстытута ўдасканалення ўрачоў.

Вялікая Айчынная вайна правіць

У гады Вялікай Айчыннай вайны вядучы хірург палявых рухомых шпіталяў (Волхаўскі, 2-й Прыбалтыйскі франты), 1941—1945. Член ВКП (б) з 1943 г.

Вяртанне ў навуку правіць

Памёр у Маскве, пахаваны на Новадзявочых могілках, у скульптурнай кампазіцыі надмагілля паказаны з немаўлём на руках.

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковая дзейнасць ахоплівае шырокі круг праблем.

  • Вывучаў дзеянне стрэптацыду  (руск.) пры септычных захворваннях у клініцы і эксперыменце (кандыдацкая дысертацыя, 1937), ролю гумаральных фактараў у наступленні родаў (доктарская дысертацыя, 1950).
  • Працаваў над праблемамі прафілактыкі і лячэння цяжкай акушэрскай паталогіі. Аўтар манаграфіі «Разрывы маткі», 1952, 1954; глаў і раздзелаў па праблеме родавага траўматызму маткі ў шматтомных дапаможніках для лекараў «Акушэрскі семінар», 1956; «Акушэрскія семінары», 1957, 1969.
  • Вывучаў пытанні абязбольвання пры акушэрскіх і гінекалагічных аператыўных умяшаннях («Мясцовая анестэзія па Вішнеўскаму пры гінекалагічных аперацыях», 1955), у тым ліку магчымасці электраанальгезіі. Сааўтар манаграфіі «Абязбольванне пры акушэрска-гінекалагічных аперацыях», 1965 і «Электраанальгезія ў акушэрстве і гінекалогіі», 1978.
  • Працаваў над праблемамі інфузійнай тэрапіі  (руск.) («Аб ужыванні ўнутрыартэрыяльных уліванняў у акушэрскай практыцы пры вострай кровастраце  (руск.) ў жанчын і пры асфіксіі ў нованароджаных», 1955) Аўтар манаграфіі «Унутрыартэрыяльнае пераліванне крыві ў акушэрска-гінекалагічнай практыцы», 1955.
  • Паспяхова працаваў над праблемамі антэ- і інтранатальнай аховы плоду, ацэнкі яго стану з дапамогай сучасных сродкаў кантролю за праявамі фізічных функцый. Апублікаваў манаграфіі «Асфіксія плоду і нованароджанага», 1967; «Дыхальная функцыя крыві плоду ў акушэрскай клініцы», 1971; «Амніяскапія  (польск.) ў акушэрскай практыцы», з суаўт., 1973. За цыкл работ па антэнатальнай прафілактыцы захворванняў плоду і перынатальнай смяротнасці ўдастоены Дзяржаўнай прэміі СССР, 1968.
  • Вялікую колькасць работ прысвяціў праблеме ўдасканалення аператыўнай тэхнікі ў акушэрстве і гінекалогіі. Апублікаваў дапаможнік «Аператыўная гінекалогія», 1976.
  • Унёс значны ўклад у вырашэнне праблем арганізацыі і ўдасканалення акушэрска-гінекалагічнай дапамогі ў БССР, СССР, падрыхтоўкі навукова-практычных кадраў.
  • Аўтар больш за 400 навуковых прац, 26 з якіх — неаднаразова перавыдаваліся манаграфіі і фундаментальныя кіраўніцтвы для студэнтаў і ўрачэй. Многія навуковыя працы апублікаваныя за мяжой.
  • Кіраваў выкананнем 51 доктарскай, 81 кандыдацкай дысертацый, у тым ліку навукоўцамі іншых краін (Алжыр, Афганістан, Германія, Ліван, Манголія, Сірыя). Арганізаваў і правёў значную колькасць навуковых з’ездаў і канферэнцый, прэзідэнт VII Міжнароднага кангрэса акушэраў-гінеколагаў, Масква, 1973.
  • Старшыня Беларускага і Усесаюзнага навуковых таварыстваў акушэраў-гінеколагаў; галоўны акушэр-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя БССР і СССР; старшыня вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя БССР; адказны рэдактар аддзела Вялікай медыцынскай энцыклапедыі; член Вышэйшай атэстацыйнай камісіі СССР, рэдакцыйных калегій шэрагу часопісаў, у тым ліку «Ахова здароўя Беларусі».
  • Дэпутат Мінскага гарадскога савета, 1953—1959, Маскоўскага гарадскога савета, 1967—1971.
  • Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі акушэраў-гінеколагаў; ганаровы член навуковых медыцынскіх таварыстваў Чэхаславакіі, Югаславіі, Балгарыі, Германіі, Польшчы, Венгрыі; ганаровы доктар Будапешцкага універсітэта імя І. Земельвайса.

Зноскі

  1. https://www.bsmu.by/page/55/3088/
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура правіць

  • Памяти Леонида Семёновича Персианинова // Здравоохр. Белоруссии. — 1979. — № 5. — С. 73-74.
  • Савельева Г. М. Персианинов Леонид Семенович — советский акушер-гинеколог // БМЭ. — 3-е изд. — М., 1982. — Т. 19. — С. 114.
  • Л. С. Персианинов // Здравоохр. Белоруссии. − 1988. — № 8. — С. 69.
  • Зубович В. К. Выдающийся клиницист, ученый, педагог: (К 80-летию со дня рождения) // Здравоохр. Белоруссии. — 1988. — № 8. — С. 69-70.
  • Леонид Семенович Персианинов (1908—1978): (К 85-летию со дня рождения) // Здравоохр. Белоруссии. − 1993. — № 92. — С. 79.
  • Архив МЗ РБ. — Оп. 2, д. 862.
  • Змачинская Н. Ф. и соавт. Заведующие и профессора Минского медицинского института (1921—1996). — Минск, 1999. — С. 147—149.
  • Персинианов, Л. С. Электроанальгезия в акушерстве и гинекологии / Л. С. Персинианов, Э. М. Каструбин, Н. Н. Расстригин. — М.: Медицина, 1978. — 240 с.
  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. — Мінск, 2001.
  • Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя. У 5 т. Т. 5. — Мінск, 1981.
  • Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999.

Спасылкі правіць