Леанід Сяргеевіч Собалеў

пісьменнік, журналіст

Леанід Сяргеевіч Со́балеў[4] (руск.: Леонид Сергеевич Соболев; 21 ліпеня 1898 — 17 лютага 1971) — рускі савецкі пісьменнік, журналіст, капітан 1-га рангу, Герой Сацыялістычнай Працы (1968).

Леанід Сяргеевіч Собалеў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 (21) ліпеня 1898, 21 ліпеня 1898(1898-07-21)[1][2] ці 8 (20) ліпеня 1898[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лютага 1971(1971-02-17)[3][1][…] (72 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, ваенны карэспандэнт, палітык
Жанр апавяданне, аповесць[d], раман і нарыс
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Л. С. Собалеў нарадзіўся ў Іркуцку. Вучыўся ў 3-м Аляксандраўскім кадэцкім корпусе. У 1917 годзе скончыў марскі кадэцкі корпус і праходзіў практыку на Балтыйскім флоце. Прымаў удзел у Маанзунскай аперацыі і Лядовым паходзе балтыйскага флоту. З сакавіка 1918 года на службе ў Чырвоным флоце. У 1921 годзе скончыў Курсы ўласканалення каманднага саставу Марской акадэміі, у 1924 годзе — гіраскапічныя курсы. З лютага 1930 года праходзіў службу ў аператыўным аддзеле штаба Марскіх сіл Балтыйскага мора. У студзені 1931 года быў дэмабілізаваны. У 1939 годзе Л. С. Собалеў быў накіраваны ў якасці ваеннага карэспандэнта на фронт савецка-фінляндскай вайны. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны — ваенны карэспандэнт газеты «Праўда» і Саўінфармбюро, газеты «Чырвоны флот». З пачатку 1950-х гадоў займаўся грамадскай работай. Быў ініцыятарам стварэння Саюза пісьменнікаў РСФСР і яго старшынёй у 1957—1970 гадах.

Творчасць правіць

Друкавацца пачаў з 1926 года[4]. Асноўная частка твораў прысвечана марской тэматыцы. Сярод твораў раман «Капітальны рамонт», зборнік апавяданняў «Марская душа», аповесць «Зялёны прамень», трагедыя «Абай» (разам з М. Аўэзавым), кнігі нарысаў «Дарогамі перамогі», «Святло перамогі», зборніка публіцыстычных артыкулаў, кінасцэнарыяў і інш.

Апавяданне «Салавей» перакладзена на беларускую мову В. Рабкевічам.

Грамадская дзейнасць правіць

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 5—8 скліканняў. Член Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання.

Памяць правіць

Мемарыяльныя дошкі на доме ў Санкт-Пецярбургу, дзе ён жыў у 1924—1971 гадах і на доме ў Маскве, дзе ён жыў і працаваў з 1955 года па 1971 год. Імем Л. С. Собалева былі названы акіанаграфічнае судна Ваенна-Марскога Флоту СССР, рачны цеплаход у Ніжнім Ноўгарадзе, базавы тральшчык Ваенна-Марскога Флоту Расіі, Цэнтральная раённая бібліятэка Неўскай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Санкт-Пецярбурга.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць