Леапольд Гмелін (ням.: Leopold Gmelin; 2 жніўня 1788, Гётынген — 13 красавіка 1853, Гайдэльберг) — нямецкі хімік.

Леапольд Гмелін
ням.: Leopold Gmelin
Дата нараджэння 2 жніўня 1788(1788-08-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 1853(1853-04-13)[1][2][…] (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Іаган Фрыдрых Гмелін
Род дзейнасці хімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Фрыдрых Штрамеер[d] і Joseph Franz von Jacquin[d][4]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нямецкі хімік Леапольд Гмелін нарадзіўся ў Гётынгене ў сям’і вядомага хіміка і ўрача Іагана Фрыдрыха Гмеліна. Вучыўся ў Цюбінгенскім і Гётынгенскі універсітэтах; у 1812 атрымаў ступень доктара медыцыны. З 1813 да 1851 працаваў у Гайдэльбергскім універсітэце; з 1817 — прафесар медыцыны і хіміі.

Навуковая дзейнасць правіць

Леапольд Гмелін вядомы перш за ўсё як аўтар даведачнага выдання «Кіраўніцтва па тэарэтычнай хіміі» (ням.: «Handbuch der theoretischen Chemie»), у якім былі выкладзены ўсе вядомыя ў той час вопытныя дадзеныя па арганічнай і неарганічнай хіміі. Першае выданне даведніка (т. 1-2) выйшла ў 1817—1819 гг. Частка гэтага даведніка, прысвечаная неарганічнай хіміі, пасля неаднаразова перавыдавалася. Апошняе — восьмае — выданне, публікацыя першых тамоў якога пачалася ў 1924, з’яўляецца найбольш поўным з усіх даведнікаў па неарганічнай хіміі.

Эксперыментальныя працы Гмеліна адносяцца ў асноўным да неарганічнай хіміі.

У 1818 годзе Гмелін устанавіў, што солі літыя афарбоўваюць бясколернае полымя ў кармінава-чырвоны колер.

У 1822 годзе шляхам акіслення жоўтай крывянай солі хлорам атрымаў чырвоную крывяную соль K3[Fe(CN)6]. Раней гэта рэчыва называлі соллю Гмеліна ці чырвонай фарбавальнай соллю. Раствор гэтай солі ў рэакцыі з солямі Fe2+ дае рэчыва, афарбаванае ў інтэнсіўны сіні колер, названае турнбулевай сінню.

У 1824 годзе вылучыў з жоўці глікахолевую кіслату, у 1826 годзе сумесна з Ф. Тыдэманам  (руск.) — фермент панкрэатын.

Адным з вучняў Гмеліна ў Гейдэльбергскім універсітэце быў Ф. Вёлер; менавіта Гмелін параіў Вёлеру, які абараніў дысертацыю па медыцыне, заняцца эксперыментальнай хіміяй пад кіраўніцтвам Ё. Берцэліуса.

Зноскі

  1. а б Leopold Gmelin // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Leopold Gmelin // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. а б Гмелин Леопольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 30 жніўня 2018.

Літаратура правіць

  • Волков В. А., Вонский Е. В., Кузнецова Г. И. Выдающиеся химики мира. — М.: ВШ, 1991. 656 с.
  • Гмелин Леопольд // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Меншуткин Н. А. Очерк развития химических воззрений. — СПб, 1888. 394 с.