Леа Джэймс Рэйнуотэр

Леа Джэймс Рейнуотэр (анг. Leo James Rainwater; 9 снежня 1917, Каунсіл, штат Айдаха, ЗША — 31 мая 1986, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1975) «За адкрыццё ўзаемасувязі паміж калектыўным рухам і рухам асобнай часціцы ў атамным ядры і развіццё тэорыі будовы атамнага ядра, якая базуецца на гэтай ўзаемасувязі» (сумесна з А. Борам і Р. Мотэльсанам).

Леа Джэймс Рейнуотер
Leo James Rainwater

Дата нараджэння 9 снежня 1917(1917-12-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 мая 1986(1986-05-31)[1][3][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, вучоны-ядзершчык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера атамная фізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Джон Р. Данінг[d]
Вядомыя вучні Вал Логсдан Фіч
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Рэйнуотэр атрымаў ступень бакалаўра па фізіцы ў Калтэху ў 1939 годзе. Пасля гэтага ён паступае ў аспірантуру ў Калумбійскі ўніверсітэт (ЗША) і атрымлівае ступень доктара ў 1946 годзе. Падчас другой сусветнай вайны ён працаваў у атамным праекце. У 1949 годзе ён прыступіў да распрацоўкі сваёй тэорыі, згодна з якой не ўсе атамныя ядры валодаюць сферычнай сіметрыяй. Тэзісы гэтай тэорыі былі пазней правераныя і пацверджаныя ў эксперыментах Бора і Мотэльсана. Таксама Рэйнуотэр унёс уклад у разуменне прыроды рэнтгенаўскіх прамянёў. Удзельнічаў у працы камісіі па атамнай энергіі і даследчых праектах ВМС ЗША. З 1952 працаваў на фізічным факультэце Калумбійскага ўніверсітэта, дзе ў 1982 годзе быў удастоены звання прафесара фізікі.

Зноскі

  1. а б James Rainwater // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Leo James Rainwater // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. James Rainwater // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  4. NNDB — 2002.

Спасылкі правіць