Ле́бедзі[1] (Cygnus) — род вадаплаўных птушак з атраду гусепадобных сямейства качыных.

Лебедзі

Лебедзь-шыпун садзіцца на ваду
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cygnus Bechstein, 1803

Віды
гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174984
NCBI  8867
EOL  20156
FW  83418

Знешні выгляд правіць

Пер'е лебедзяў — чыста белага, або шэрага ці чорнага колераў. Ад гусей іх адрознівае больш доўгая шыя, якая дазваляе на большай глыбіні абшукваць дно ў пошуках ежы, а таксама іх памеры — яны з'яўляюцца самымі буйнымі воднымі птушкамі.

Размах крылаў дасягае двух метраў, а маса можа перавышаць 15 кг. Лапы даволі кароткія, з-за чаго на зямлі яны выглядаюць даволі няўклюднымі. Затое лятальная мускулатура вельмі развітая і дазваляе пераадольваць тысячы кіламетраў пры штогадовых пералётах у вырай і назад.

Птушанятамі апекуюцца абодва бацькі цягам году пасля нараджэння. Манагамныя. Лебядзіная пара трымаецца разам да канца жыцця. Калі адзін з іх памірае, то другі больш не шукае сабе пару.

Класіфікацыя правіць

 
Cygnus olor

Існуе сем відаў (на тэрыторыі Беларусі 3: лебедзь-шыпун, лебедзь-клікун, лебедзь малы):

Часам за лебедзя прымаюць каскаробу, аднак гэтая птушка адносіцца да роду Coscoroba і, хоць па сваіх памерах больш за гуся, усё ж бліжэй да качак, чым да лебядзёў[2].

У філятэліі правіць

У геральдыцы правіць

Зноскі

  1. Напісанне Лебедзі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.175
  2. Ігар Акімушкін. Сляды нябачаных зьвяроў Архівавана 15 кастрычніка 2007. (руск.)