Легіёны польскія

Легіёны польскія – добраахвотніцкія польскія воінскія фарміраванні пры іншаземных арміях, якія ствараліся ў XVIII – XX стст. з мэтай барацьбы за аднаўленне Польшчы. Упершыню 2 легіёны польскія створаны ў Ламбардыі (Паўночная Італія) генералам Я.Г.Дамброўскім у 1797 г. (з 1799 фактычна ў складзе французскай арміі). У 1799 г. пры французскай арміі ў Паўднёвай Германіі сфарміраваны таксама Прыдунайскі легіён. У 1801 г. усе яны рэарганізаваны ў іншыя польскія часткі. Вядомы таксама 2 легіёна польскіх ў складзе французскай арміі ў 1806 – 1807 гг., 2 у Венгрыі і 1 у Італіі ў час нацыянальна-вызваленчых рэвалюцый 1848 – 1849 гг. У Першую сусветную вайну ў складзе ў складзе расійскай арміі існавалі 2 легіёна польскіх (кастрычнік 1914 – сакавік 1915 гг.), у аўстра-венгерскай арміі – створаныя Ю.Пілсудскім 2 легіёна польскіх (жнівень – верасень 1914 г.) і 3 брыгады легіянераў (1914 – 1918 гг.), чый асабовы склад стаў першапачатковым ядром арміі незалежнай Польскай Рэспублікі.

Сцяг першага польскага легіёна.