Лейф Сегерстам (фінск.: Leif Selim Segerstam; нар. 2 сакавіка 1944, Васа) — фінскі дырыжор і кампазітар. У 1962 г., будучы абітурыентам Акадэміі імя Сібеліуса, выйграў нацыянальны конкурс піяністаў імя Май Лінд. Затым скончыў акадэмію, пасля чаго ўдасканальваў сваё майстэрства ў Джульярдскай школе пад кіраўніцтвам Джэймса Левайна, Леанарда Слаткіна і Жана Марэля. Узначальваў Сімфанічны аркестр Венскага радыё (1975-1982), Сімфанічны аркестр Фінскага радыё (1977-1987), Філарманічны аркестр зямлі Рэйнланд-Пфальц (1983-1990), Дацкі нацыянальны сімфанічны аркестр (1988-1995), Хельсінкскі філарманічны аркестр (1995-2007 ).

Лейф Сегерстам
Leif Segerstam
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні шведск.: Leif Selim Segerstam
Дата нараджэння 2 сакавіка 1944(1944-03-02)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца нараджэння Васа
Краіна Фінляндыя
Бацька Selim Segerstam[d]
Жонка Minnaleena Segerstam[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Joonas Kokkonen[d]
Прафесіі дырыжор і кампазітар
Інструменты фартэпіяна, альт і скрыпка
Жанры сімфонія
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Leif Selim Segerstam // Brockhaus Enzyklopädie

Літаратура правіць