Лейф Эрыксан, Лейф Шчаслівы (ісл.: Leifur Eiríksson, нарв.: Leiv Eiriksson, нар. каля 975 года – памёр каля 1020 года) – вікінг, сын Эрыка Рудога ісландскага першаадкрывальніка і заснавальніка нарманскіх калоній у Грэнландыі.

Лейф Эрыксан
стар.-сканд.: Leifr heppni Eiríksson

Род дзейнасці падарожнік-даследчык, мараплавец
Дата нараджэння каля 970
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1020
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне хрысціянства і скандынаўскае язычніцтва[d]
Бацька Эйрык Рыжы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Паштовая марка з выявай Лейфа Эрыксана (1968 ЗША)

Лейф прыняў хрысціянства ў Нарвегіі, падчас масавага хрышчэння нарманаў. Калі ён вярнуўся ў Грэнландыю, да яго дайшлі чуткі аб невядомых землях на захадзе, адкрытых Б’ёрні Герольфсанам.

Грэнландская сага распавядае аб тым, што прыкладна ў 1002 годзе Лейф, з камандай у 35 чалавек, паплыў на захад шляхам Б’ёрні. Першай зямлёй, якую спаткаў Лейф, была пакрытая вялікімі камянямі (ісл.: hellur) востраў, які ён назваў Helluland, навукоўцы лічаць, што гэта быў востраў Зямля Бафіна. Потым ён даплыў да лясістай зямлі з белымі пляжамі, якую назваў Markland (лясная краіна). Гэта, хутчэй за ўсё, была паўвостраў Лабрадор.

Калі даследчык адкрыў чарговую зямлю, ён высадзіўся разам са сваімі людзьмі і пабудаваў некалькі хатаў. Месца было ўдалае, у рэках было шмат ласосяў, клімат быў умераны. Падарожнікі правялі там усю зіму.

Сагі ўзгадваюць, што чалавек з імем Тыркір, немец, знайшоў у новай зямлі вінаград, пасля чаго Лейф назваў гэтую зямлю Vinland (вінаградная зямля). Лічыцца, што новая зямля была пакінута пасля некалькіх сутычак з мясцовымі жыхарамі.

Па дарозе дамоў Лейф выратаваў некалькі нармандскіх маракоў, якія назвалі яго Лейф Шчаслівы. Зараз ідуць спрэчкі аб тым, якая менавіта зямля была тым самым Вінландам. Большасць даследчыкаў лічаць, што Лейф быў першым еўрапейцам, які высадзіўся ў Амерыцы.

Акрамя гэтага Лейф і яго жонка лічацца хрысціцелямі Грэнландыі.

Ушанаванне памяці правіць

У наш час назву Leifur Eiríksson носіць ісландскі аэрапорт у Кефлавіку. У 1887 годзе ў Бостане быў усталяваны помнік Лейфу Эрыксану. У ЗША 9 кастрычніка названы “Днём Эрыксана”.

Зноскі

Спасылкі правіць