Лельчыцкі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласці Беларусі

Лельчыцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Цэнтр — гарадскі пасёлак Лельчыцы.

Лельчыцкі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у Гомельская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Лельчыцы
Кіраўнік Сяргей Віктаравіч Дылюк
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 88,35 %, руская 10,54 %
Размаўляюць дома: беларуская 71,05 %, руская 27,05 %[1]
Насельніцтва (2009)
27 722 чал.[1] (12-е месца)
Шчыльнасць 8,61 чал./км² (19-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 96,78 %,
рускія — 1,7 %,
украінцы — 1,05 %,
іншыя — 0,47 %[1]
Плошча 3 221,31[2]
(1-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 161 м
Лельчыцкі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Лельчыцкі раён размешчаны на паўднёвым захадзе Гомельскай вобласці. Тэрыторыя раёна пераважна раўнінная. Многа балотаў і забалочаных участкаў. Трапляюцца невялікія пясчаныя ўзгоркі і дзюны. Цэнтральная і ўсходняя часткі ўзвышаныя. На паўднёвым усходзе яго знаходзяцца адгалінаванні Оўруцкага кража. Вышэйшы пункт кража - 161 м - знаходзіцца побач з урочышчам Хацішчын каля Глушкавічаў.

Карысныя выкапні: торф, пясок, гліна, радовішча будаўнічага каменю.

Пераважаюць шыракаліста-хваёвыя лясы, трапляюцца дубова-грабовыя, хваёва-дубовыя, альховыя, альхова-грабавыя, радзей дубовыя. У межах раёна частка нацыянальнага парка «Прыпяцкі».

Радыеактыўнае забруджанне правіць

Пасля катастрофы на ЧАЭС частка тэрыторыі раёна адышла ў зону адсялення. На працягу 1986-1999 гадоў з раёна адселена каля 650 чалавек. Поўнасцю адселяна вёска Воранава. Адсяліліся таксама жыхары вёсак Восаў, Грабяні, Калініна, Лохніца, Мяхач.

Гісторыя правіць

17 ліпеня 1924 г. у выніку тэрытарыяльнага адміністравання замест скасаваных Лельчыцкай і Буйнавіцкай воласцяў Мазырскага павета ствараецца Лельчыцкі раён у складзе Мазырскай акругі БССР з цэнтрам у мястэчку Лельчыцы. З 26 кастрычніка 1930 г. (пад час скасавання Мазырскай акругі) раён быў рэспубліканскага падпарадкавання, а з 21 чэрвеня 1935 г. зноў у складзе адноўленай Мазырскай акругі (пагранічнай); з 20 лютага 1938 г. — у складзе Палескай вобласці.

 
Лельчыцкі раён у 1940 годзе

Пад час нямецкай акупацыі з 1 верасня 1941 г. да вызвалення 23 студзеня 1944 г. тэрыторыя Лельчыцкага раёна у складзе генеральнай акругі Жытомір была далучана да рэйхскамісарыяту Украіны з цэнтрам усёй акупацыйнай адміністрацыі у Роўна. У Лельчыцах знаходзіўся ваенна-адміністрацыйны цэнтр абласнога камісарыяту на чале з гебітскамісарам пад аховай буйной камендатуры жандармерыі і батальёна паліцыі. З мясцовых жыхароў ствараліся ўправы на чале са старшынямі. У вёсках прызначаліся старасты, солтысы, войты.

У сувязі са скасаваннем Палескай вобласці з 8 студзеня 1954 г. раён уваходзіць у склад узбуйненнай Гомельскай вобласці.

16 ліпеня 1954 г. з Тураўскага раёна ў склад Лельчыцкага раёна перададзена вёска Салагубаў[3]. 17 красавіка 1962 г. да Лельчыцкага раёна далучаецца тэрыторыя Букчанскага, Дзяржынскага і Тонежскага сельсаветаў ліквідаванага Тураўскага раёна.

25 снежня 1962 г. Лельчыцкі раён ліквідуецца, а яго тэрыторыя раёна ў складзе 13 сельсаветаў была перададзена ў склад Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. 6 студзеня 1965 г. Лельчыцкі раён аднаўляецца.

З 1930 г. выдаваўся раз у пяцідзёнку на беларускай мове орган Лельчыцкага РК КП(б)Б, райвыканкама і райпрафсавета — газета «Калгасьнік на варце». У студзені 1945 г. узнавілася выданне «воргана Лельчыцкага РК КП(б)Б і Райсавета дэпутатаў працоўных» раённай газеты «Па сталінскаму шляху». Да сакавіка 1946 г. газета выходзіла фарматам А4 па-руску («По сталинскому пути»), а потым фарматам А3 па-беларуску. З 28 чэрвеня 1956 г. газета выходзць пад назвай «Совецкае Палессе».

1 красавіка 1965 г. пачалося выданне газеты «Светлае жыццё» — органа Лельчыцкага райкама КП Беларусі і выканкама райсавета дэпутатаў працоўных. Яна пачала дастаўляцца і тым падпісчыкам, якія раней выпісалі мазырскую газету «Камуніст Палесся».

Сельскія саветы правіць

20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў: Астражанскі, Бараўскі, Буйнавіцкі, Глушкевіцкі, Грабянёўскі, Замошскі, Картыніцкі, Лельчыцкі, Мілашавіцкі, Сіманіцкі, Сініцка-Польскі і Стадоліцкі. 16 ліпеня 1954 г. Сініцкапольскі сельсавет скасоўваецца[4]. 22 снежня 1959 г. Лельчыцкі сельскі савет пераймяноўваецца ў Дуброўскі, утвараецца Маркоўскі (шляхам аб’яднання Картыніцкага і Бараўскога сельсаветаў). 17 красавіка 1962 г. у склад раёна уваходзяць Букчанскі, Дзяржынскі і Тонежскі сельсаветы ліквідаванага Тураўскага раёна. 25 снежня 1962 г. Лельчыцкі раён падчас узбуйнення раёнаў скасоўваецца, г. п. Лельчыцы і ўсе сельсаветы перададзены ў склад Мазырскага раёна. 6 студзеня 1965 года Лельчыцкі раён адноўлены з тым жа самым адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам. 1 ліпеня 1965 года зноў створаны Лельчыцкі сельсавет. 28 красавіка 1988 года Замошскі сельсавет перайменаваны ў Ударненскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Ударная, Маркоўскі сельсавет — у Бараўскі з цэнтрам у вёсцы Баравое. 12 лістапада 2013 года скасаваны Астражанскі і Грабянёўскі сельсаветы[5].

Населеныя пункты правіць

1924 г. — 147 населеных пунктаў.

1 студзеня 1964 г. у межах скасаванага Лельчыцкага раёна на тэрыторыі 2,4 тыс. кв. км налічвалася 69 населеных пунктаў. Іншая крыніца сведчыць, што згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам Беларускай ССР на тэрыторыі былога Лельчыцкага раёна ў складзе 13 с/с існавалі 74 населеныя пункты: Буйнавіцкі (14), Букчанскі (3), Глушкевіцкі (1), Грабянёўскі (10), Дзяржынскі (1), Дуброўскі (13), Замошскі (7), Маркоўскі (2), Мілашэвіцкі (2), Астражанскі (6), Сіманіцкі (5), Стадоліцкі (3) і Тонежскі (7).

Паводле перапісу 17 студзеня 1979 г., колькасць насельніцтва ў раёне склала 38,7 тыс. чалавек, у т. л. у райцэнтры — 6,6 тыс. чалавек.

Паводле перапісу 12 студзеня 1989 г., колькасць насельніцтва ў раёне склала 33,8 тыс. чалавек, у т. л. у гарпасёлку Лельчыцы — 8,6 тыс. чалавек.

Паводле перапісу 16-23 лютага 1999 г., колькасць насельніцтва ў раёне склала 31913 чалавек, у т. л. 15166 мужчын (47,5 %) і 16747 жанчын (52,5 %), 7714 працуюць (34 %), 4856 дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў (22 %), 7729 пенсіянераў (34 % — кожны трэці сельскі жыхар). Насельніцтва раённага цэнтра — гарпасёлка Лельчыцы дасягнула лічбы 9691. Усяго ў 74 населеных пунктах 14 сельсаветаў раёна налічвалася 8841 гаспадарка.

Ганаровыя грамадзяне правіць

  • Васіль Цімафеевіч Семяновіч [6]
  • Марыя Васільеўна Курдо
  • Павел Ігнатавіч Канопліч
  • Мікалай Пятровіч Казлоў
  • Сцяпан Іванавіч Тарасевіч
  • Сямён Ігнатавіч Мялешка
  • Мікалай Цітавіч Бабуркін
  • Іван Мікітавіч Марціновіч
  • Пётр Адамавіч Юніцкі
  • Міхаіл Пятровіч Васілеўскі
  • Таццяна Парфір'еўна Відура
  • Паліна Іванаўна Катлярчук
  • Яраслаў Андрэевіч Яворскі
  • Валянціна Харытонаўна Чыкіда
  • Іван Нілавіч Зубрэй
  • Міхаіл Пятровіч Сыдзько
  • Рыгор Пятровіч Коблаў
  • Фёдар Іванавіч Вінакураў
  • Трафім Антонавіч Суржэнка
  • Мацвей Данілавіч Некрашэвіч
  • Кірыл Якаўлевіч Сафонаў
  • Мікалай Аляксеевіч Дашкевіч
  • Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі
  • Уладзімір Анісімавіч Мірановіч
  • Валянцін Пятровіч Буткоўскі
  • Мікалай Іванавіч Варановіч
  • Пётр Фёдаравіч Назарчук
  • Паліна Міхайлаўна Клюева
  • Адам Пятровіч Алесіч


Зноскі

  1. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  4. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  5. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 283 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лельчицкого района Гомельской области Архівавана 21 студзеня 2022.
  6. Заслужаныя і ганаровыя грамадзяне(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2022. Праверана 11 студзеня 2022.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага раёна. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606с.: іл.
  • Хроніка Убарцкага Палесся / Аўтар-укладальнік А. І. Атнагулаў; Навук.рэд. В. Л. Насевіч. — Мн.: Тэхналогія, 2001. 496 с.: іл.

Спасылкі правіць