Лена Андэрсан (шведск.: Lena Andersson; нар. 18 красавіка 1970) — шведская журналістка і пісьменніца.

Лена Андэрсан
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні шведск.: Lena Margareta Andersson
Дата нараджэння 18 красавіка 1970(1970-04-18)[1] (54 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, журналістка, літаратурная крытык
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія правіць

Нарадзілася 18 красавіка 1970 года ў раёне Кунгсхольмен, Стакгольм.

Вырасла ў Стакгольмскай акрузе Тэнста і жыла там да 1986 года. Вучылася ў лыжнай школе ў Турсбю, удзельнічала ў лыжных гонках. Атрымала ступень бакалаўра ў англійскай і нямецкай мовах, а таксама паліталогіі ў Стакгольмскім універсітэце[2].

Лена Андэрсан прымала ўдзел у праграме Sommar (бел.: Лета) на Шведскім радыё 9 ліпеня 2000 года, 16 чэрвеня 2002 года, 9 ліпеня 2005 года і 22 чэрвеня 2008 года. У 2005 годзе, калі яе праграма была прысвечана Ісусу, яна прыцягнула вялікую ўвагу слухачоў[3]. У тым жа годзе яна атрымала прэмію Ingemar Hedenius ад Асацыяцыі гуманістаў (Humanisterna).

У 2008 годзе Андэрсан была прысуджана стыпендыя Свэна Бергквіста, затым яна была ўдастоена шэрагі іншых шведскіх прэмій, напрыклад: Аўгустоўская прэмія (2013), Залаты аловак (2013) і Аўтар года (2014). Лена атрымала званне ганаровага доктара ў Універсітэце Лінеуса ў 2016 годзе.

Лена Андэрсан жыве з 2017 года Стакгольмскай акрузе Тэнста разам са сваім партнёрам Б'ёрнам Лінэлам[4].

Бібліяграфія правіць

  • 1999 год – Var det bra så?
  • 2001 год – Duktiga män och kvinnor
  • 2004 год – Du är alltså svensk? en triptyk
  • 2006 год – Duck City
  • 2009 год – Slutspelat
  • 2011 год – Förnuft och högmod
  • 2013 год – Egenmäktigt förfarande
  • 2013 год – Ingens mamma
  • 2014 год – Utan personligt ansvar
  • 2015 год – Allvarligt talat
  • 2016 год – Mer allvarligt talat
  • 2017 год – Egentligheter
  • 2017 год – Allt allvarligt talat
  • 2018 год – Verkligheten och resten
  • 2018 год – Sveas son

Зноскі

Спасылкі правіць