Ленінапад

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Ленінапа́д — стыхійны дэмантаж або знос помнікаў Леніну. Атрымаў такую назву падчас Еўрамайдана ва Украіне.

Гісторыя правіць

 
Пастамент помніка Леніну пасля зносу статуі. Харкаў, 29 верасня 2015 года.

Першы выпадак зносу помніка Леніну ва Украіне зафіксаваны 1 жніўня 1990 года ў Чэрванаградзе Львоўскай вобласці. У 1990-х гадах на Галічыне і Валыні дэмантавана каля 2000 помнікаў Леніну. На пачатку 2000-х гадоў дэмантавана каля 600 помнікаў Леніну, пераважна ў цэнтральных абласцях Украіны. З пачаткам Еўрамайдана ў 2013 годзе актывісты знеслі помнік Леніну на Бесарабскай плошчы ў Кіеве. Пачаўся стыхійны дэмантаж і ва ўсходніх абласцях Украіны. За 2014 год знесена 552 манумента Леніну.

Ленінапад у Беларусі правіць

На думку маскоўскага культуролага Дзмітрыя Кудзінава, Беларусь — адзіная краіна на прасторы былога СССР, дзе помнікі Леніну пакуль не зносілі цэнтралізавана[1]. Знос помнікаў Леніну практыкуецца рэдка, часцей іх пераносяць у іншыя месцы. Напрыклад, 24 лютага 2015 года ў мінскім мікрараёне Вялікі Лес быў знесены помнік Леніну[2], каб зрабіць скрыжаванне[3], а праз два месяцы гэты помнік быў устаноўлены каля школы № 84 г. Мінска[4].

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць