Ленінградскі вакзал

Ленінградскі вакзал - пасажырскі тэрмінал станцыі Масква-Пасажырская-Акцябрская, адзін з 9-ці чыгуначных вакзалаў Масквы. Размешчаны на Камсамольскай плошчы. Будынак вакзалу пабудаваны ў 18441849 па праекце архітэктара К. А. Тона для Пецярбургска-Маскоўскай чыгункі, рух па якой пачаўся ў 1851 годзе. З'яўляецца дакладнай копіяй Маскоўскага вакзалу ў Санкт-Пецярбургу. З 1856 па 1924 год насіў назву Мікалаеўскі вакзал.

Выгляд вакзала

З Ленінградскага вакзалу адпраўляюцца цягнікі ў Санкт-Пецярбург (дзве траціны ўсіх адпраўленняў), Вялікі Ноўгарад, Мурманск, Петразаводск, Хельсінкі, Талін і інш. Таксама з вакзалу ідуць прыгарадныя электрычкі да Крукава (Зеленаград), Падсолнечны (Солнечнагорск), Кліна, Канакова, Цверы.