Лепельская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Лепельская партызанская брыгада імя І. В. Сталінапартызанская брыгада, сфарміраваная 1 ліпеня 1943 года ў выніку разбуйнення Чашніцкай партызанскай брыгады «Дубава». Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Лепельскага і Ушацкага раёнаў. 29 чэрвеня 1944 года брыгада (1003 партызаны) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Лабанку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Лепельская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна
Гады існавання 1943—1944
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 1003 партызаны (29.6.1944)
Дыслакацыя Лепельскі, Ушацкі раёны
Войны Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Склад правіць

  • 1-ы атрад[1];
  • 2-і атрад імя Дз. Ц. Караленкі;
  • 3-і атрад;
  • 4-ы атрад;
  • 5-ы атрад;
  • 8-ы атрад;
  • 9-ы атрад імя С. А. Пацея[2];
  • 13-ы атрад;
  • дыверсійны атрад;
  • артылерыйскі дывізіён;
  • кавлерыйскі эскадрон.

Камандаванне правіць

Камандзіры правіць

Камісары правіць

Начальнікі штаба правіць

  • Дз. Ц. Караленка;
  • М. Е. Атрашкевіч.

Гісторыя правіць

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгуначных участках ЛепельОрша, ПолацкМаладзечна. У верасні 1943 года падарвалі больш за 2 тысячы рэек. У ліпені — катрычніку 1943 года разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Катоўшчына, Парэчча, Студзёнка, Забаенне, вялі баі за вёску Іван-Бор, у раёне вёсак СвядзіцаСлабодка Лепельскага раёна. У ноч на 20 кастрычніка і 22 кастрычніка 1943 года разам з Чашніцкай партызанскай брыгадай «Дубава» ўдзельнічалі ў штурме нямецкага гарнізона ў Лепелі, у снежні вялі абарончыя баі каля вёсак Ліпнякі, Пуцілкавічы, Храмёнкі Лепельскага і Ушацкага раёнаў, у сакавіку 1944 года за вёскі Падлобныя, Заазер’е, Забалацце Лепельскага раёна. У красавіку — маі вялі баі супраць карнай аперацыі ў Полацка-Лепельскай партызанскай зоне. У чэрвені 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў баі за вёскі Шасцярні Ушацкага, Вокана і Свядзіца Лепельскага раёнаў.

Памяць правіць

  • брыгада ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Прарыў» у ліку 16 партызанскіх брыгад;
  • у 1965 годзе ў вёсцы Бароўка Лепельскага раёна, вёсцы Старынка Ушацкага раёна пастаўлены стэлы.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. створаны ў сакавіку 1942 года
  2. камандзір атрада С. А. Пацей, загінуў

Літаратура правіць