Валерыя Русланаўна Яскевіч (больш вядомая як — Лера Яскевіч; 10 лютага 1999, Багушэўск, Сенненскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь) — беларуская спявачка, відэаблогер, удзельніца ўкраінскага шоу «Х-фактар. 8 сезон».

Лера Яскевіч
Дата нараджэння 10 лютага 1999(1999-02-10) (25 гадоў)
Месца нараджэння
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, відэаблогер

Біяграфія правіць

Родам з Багушэўска Віцебская вобласць. Вучылася ў БДУКІ, аднак перапыніла навучанне дзеля сольнай кар’еры. Youtube-канал завяла ў 2012 годзе, запаўняючы яго каверамі на розныя песні. На 1 лютага 2024 года колькасць падпісчыкаў перавышае 663 тысячы.

У 2017 годзе Лера стала ўдзельніцай украінскага шоу талентаў X-Factor[1].

З 2018 года Лера пачала выпускаць аўтарскі матэрыял, кліпы на яе песні з’яўляюцца на музычных каналах у Расіі, Беларусі і Украіны, рэгулярна дае інтэрв’ю[2][3][4] буйным беларускім СМІ і ўдзельнічае спікерам у сферы відэаблогінгу.

Дае канцэртныя туры[5], з’яўляецца запрошаным артыстам музычных фестываляў, якія праводзяцца ў Беларусі, Расіі і Украіне.

У 2020 годзе напярэдадні і пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі падтрымала мірныя акцыі салідарнасці[6][7][8].

У 2022 годзе пераехала ў Польшчу.

Творчасць правіць

Яе творчасць рэгулярна асвятляецца ў беларускіх[9][10][11] і расійскіх[12] музычных медыя.

Дыскаграфія правіць

Альбомы

  • «Лучшая подруга» (2021)
  • «Музыка из кармана» (2020)
  • «Привязанность» (2019)
  • «YOLO» (2019)

Сінглы

  • «Месяц»
  • «Добро пожаловать»
  • «Весной»
  • «Она горит»
  • «До встречи»
  • «Унеси»
  • «Давай не будем»
  • «Алиби»
  • «JOHN»

Відэаграфія правіць

Год Кліп
2023 «Сустрэнем зіму»
2023 «Еще один год»
2023 «Ты меня не слышишь»
2022 «Не забываю»
2020 «Я устал»
2020 «Себе помочь»
2020 «Хороший доктор»
2018 «JOHN»
2018 «Давай не будем»
2018 «Рух»

Узнагароды правіць

  • Пераможца першага музычнага YouTube-шоу краіны «Смелее» ад Альфа-Банка[13].
  • Jager Music Awards (2019) у намінацыі «Young Blood, People’s Choice, Беларусь»[14].
  • «Песня года Беларусі» (2020) ў намінацыі «Адкрыццё года»[15].

Зноскі

  1. Самую известную песню Дэвида Боуи спели по-белорусски ВИДЕО. Наша Ніва (25 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2023. Праверана 2023-01-017.
  2. Блогер Лера Яскевич: «Есть время только встать с кровати, уехать на концерт, а потом лечь спать. А еще YouTube, Instagram – и куда тут секс?». kyky.org (14 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2020. Праверана 5 снежня 2020.
  3. Душевное интервью с Лерой Яскевич, которая рвет интернет музыкальными каверами, об ответственности перед аудиторией, провинцию и поколение блогеров. Наша Ніва (26 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2020. Праверана 5 снежня 2020.
  4. Судьба Яскевич. Лера – про молодость, музыку и мечты. 34mag.net (28 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2021. Праверана 5 снежня 2020.
  5. ‎Как это – быть певицей и блогером с миллионами просмотров. kaktutzhit.by (31 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2021. Праверана 5 снежня 2020.
  6. Звезда Инстаграма Лера Яскевич обратилась к подписчикам: Только вместе мы докажем власти, что имеем силу. Голосуйте за перемены. Наша Ніва (19 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2023. Праверана 17 студзеня 2023.
  7. 21-летняя Лера Яскевич: горжусь народом, который не боится. Не бойтесь!. ex-press.by (19 чэрвеня 2020). Праверана 5 снежня 2020.(недаступная спасылка)
  8. «Чаму я не магу выказвацца»? Маладыя дзеячы культуры і медыяў запісалі зварот. ВІДЭА. belsat.eu (5 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2020. Праверана 5 снежня 2020.
  9. Лера Яскевіч у #BML — пра Гілевіча, Каржа, Боўі і сваю музычную будучыню. tuzinfm.by (12 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2023. Праверана 17 студзеня 2023.
  10. 11 главных песен февраля. Пяршак (5 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2023. Праверана 17 студзеня 2023.
  11. 12 лучших песен июня. Пяршак (2 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2023. Праверана 17 студзеня 2023.
  12. Что слушать в марте. colta.ru (4 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2023. Праверана 17 студзеня 2023.
  13. Награда за смелость. alfabank.by (18 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2023. Праверана 17 студзеня 2023.
  14. Запускается премия Jager Music Awards 2020. Что нужно о ней знать . 34mag.net. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020. Праверана 4 красавіка 2021.
  15. «Песня года Беларуси»: какой хит в стране самый любимый и когда можно будет посмотреть телеверсию премии?. ont.by (19 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2020. Праверана 5 снежня 2020.