Лестэрскі ўніверсітэт

Лестэрскі ўніверсітэт (англ.: University of Leicester) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Лестэр.

Лестэрскі ўніверсітэт
англ.: University of Leicester
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Leicester
Заснаваны 1921
Год рэарганізацыі 1957
Студэнты 17 825
Размяшчэнне Лестэр, Англія
Сайт le.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Галоўны кампус знаходзіцца на поўдзень ад цэнтра горада, побач з паркам Вікторыя. Папярэднік універсітэта, Лестэрскі ўніверсітэцкі каледж, атрымаў статус універсітэта ў 1957 годзе.

У 2019/2020 навучальным годзе даход універсітэта склаў 323,1 мільёна фунтаў стэрлінгаў, з якіх 57 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў прыпадалі на даследчыя гранты.

Універсітэт атрымаў увагу СМІ за вынаходніцтва генетычнай дактыласкапіі, а таксама за ўклад у выяўленне і ідэнтыфікацыю парэшткаў караля Рычарда III.

Зноскі

Спасылкі правіць