Летнік — выхаваўча-аздараўленчая ўстанова для дзяцей школьнага ўзросту[1].

Летнік у Каталоніі, 2007

Іншыя назвы: летняя школа, летні лагер (ням.: lager — стаянка). Бывае таксама: маладзёжны, сямейны.

Беларусь правіць

У 2013 годзе ў Беларусі дзейнічала звыш 5000 летнікаў, дзе за чэрвень-ліпень аздаравілася звыш 309 000 дзяцей. Сярэдняя цана пуцёўкі ў кругласодневы дзіцячы летнік склала 1,998 млн рублёў ($223), з якіх дзяржаўная датацыя пакрывала 900 000 рублёў (45%). Пагатоў бацькі аплочвалі каля 10% цаны пуцёўкі пры звароце ў камісію аздараўлення на месцы працы[2].

У чэрвені 2018 года ў Беларусі працаваў 4491 летнік, з іх 806 (18%) з кругласутачным знаходжаннем, рэшта — з дзённым[3].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Лагер // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 9. — С. 88. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
  2. Дыяна Серадзюк. Айчынныя здраўніцы набіраюць абароты // Звязда : газета. — 2 жніўня 2013. — № 142 (27507). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
  3. "У Беларусі 227 тыс. школьнікаў аздаравіліся ў лагерах у першую змену". Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 9 ліпеня 2018. Праверана 30 ліпеня 2018.

Спасылкі правіць