Летнія Алімпійскія гульні 1948

Летнія Алімпійскія гульні 1948 (англ.: 1948 Summer Olympics), афіцыйна вядомыя як Гульні XIV Алімпіяды, праходзілі ў Лондане з 29 ліпеня па 14 жніўня 1948 года. Гэта былі першыя Алімпійскія гульні пасля 12-гадовага перапынку з-за Другой сусветнай вайны. Папярэднія гульні праводзіліся ў Берліне; у 1940 годзе былі адменены Гульні ў Токіа, а ў 1944 годзе Гульні ў Лондане.

XIV летнія Алімпійскія Гульні
Эмблема
Горад-арганізатар Лондан, Вялікабрытанія
Краіны-ўдзельніцы 59
Колькасць атлетаў 4099 (3714 мужчын, 385 жанчын)
Разыгрываецца медалёў 136 камплектаў у 17 відах спорту
Цырымонія адкрыцця 29 ліпеня 1948
Адкрываў Георг VI
Цырымонія закрыцця 14 жніўня 1948
Алімпійскі агонь Джон Марк
Алімпійская клятва Дональд Фінлей
Стадыён Уэмблі
Сайт olympics.com/en/o… (англ.)
← 1944
1952 →
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алімпійскія гульні 1948 года вядомыя таксама як «Суровыя Гульні» (англ. Austerity Games), бо праводзіліся ў спартанскіх умовах, у абстаноўцы пасляваеннай разрухі і падчас аднаўлення разбураных сусветнай вайной нацыянальных гаспадарак. Для Алімпіяды не было ўзведзена ніводнага новага збудавання, таму атлеты спаборнічалі ва ўмовах, максімальна набліжаных да спартанскіх.

На гульнях пра сябе заявіла галандская лёгкаатлетка Фані Бланкерс-Кун, якая заваявала чатыры залатыя медалі, прычым падчас спаборніцтваў яна была цяжарная. У дзесяцібор’і перамогу атрымаў 17-гадовы амерыканец Роберт «Боб» Мэціяс, які стаў самым маладым алімпійскім чэмпіёнам. У спартыўнай гімнастыцы разгромную перамогу атрымала зборная Фінляндыі: лідар каманды Вейка Хухтанен стаў чэмпіёнам у мнагабор’і, у камандным першынстве не было роўных менавіта фінскай зборнай, а ў практыкаваннях на кані Хухтанен і яго таварышы Паава Аалтанен і Хейкі Савалайнен і зусім выйгралі адразу тры залатыя медалі, пакінуўшы срэбра і бронзу без прысуджэння. У футболе поспех святкавала зборная Швецыі, ведзеная ударным трыо Грэ-Но-Лі ў складзе Гунара Грэна, Гунара Нордаля і Нільса Лідхальма.

Спасылкі правіць