Лешч (Abramis brama) — рыба сямейства карпавых атрада карпападобных.

Лешч
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Abramis brama Linnaeus, 1758

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  163666
NCBI  38527
EOL  205715

Апісанне правіць

Цела высокае, пляскатае з бакоў, вышыня яго ў 3 разы большая за таўшчыню. Даўжыня да 39 (зрэдку да 50-75) см, маса да 1 (зрэдку да 5—6) кг. Бакі серабрыстыя з залацістым адлівам, спіна шаравата-зялёная. Спінны плаўнік высокі, кароткі, анальны доўгі, заходзіць на хваставое сцябло. Луска тоўстая, шчыльная.

Моладзь ляшча (часта называюць «падлешчыкамі») мае серабрыстую афарбоўку.

Пашырэнне правіць

Пашыраны ў рэках, азёрах, вадасховішчах Еўропы, акліматызаваны ў векаторых азёрах Сібіры, Казахстана. На Беларусі водзіцца ва ўсіх рэках, вадасховішчах і ў большасці азёр.

Паўпрахадная і жылая формы. Прыдонная рыба, жыве чародамі, пераважна ў месцах з павольнай плынню, ямамі, заглееным дном.

Асаблівасці біялогіі правіць

Корміцца ракападобнымі, малюскамі, раслінамі, лічынкі — зоапланктонам.

Полавая спеласць на 4—6-м годзе жыцця. Нерастуе з канца красавіка да пачатку чэрвеня ў прыбярэжнай зоне вадаёмаў, пры тэмпературы вады вышэй за 11 °С. Ікру адкладвае ў зарасніках падводных раслін. Плоднасць да 600 тыс. ікрынак.

Промысел, кулінарнае значэнне правіць

Аб'ект промыслу. Рыбаловы-аматары ловяць ляшча на хлеб, гарох, кашы, цеста і іншыя прынады расліннага паходжання.

Мяса нятлустае, вельмі касцістае, смакам нагадвае карпа. Можна варыць, гатаваць у жэле, смажыць (сатэ, або паніраваць)[1].

Зноскі

  1. Белы А. Лешч // Праект «Наша ежа»

Літаратура правіць

  • Жукаў Л. Лешч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5 т. Т. 3. — Мн.: БелСЭ, 1984.

Спасылкі правіць