Леў Абрамавіч Альпяровіч

жывапісец

Леў Абрамавіч Альпяровіч (4 (16) снежня 1874, в. Куранец, цяпер Вілейскі раён — 1913) — жывапісец[1].

Леў Абрамавіч Альпяровіч
Фатаграфія
Дата нараджэння 4 (16) снежня 1874
Месца нараджэння
Дата смерці 1913
Месца смерці
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт і пейзаж
Вучоба
Уплыў Іван Пятровіч Трутнеў[d] і Ілья Яфімавіч Рэпін
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Вільні ў мастацкай школе акадэміка Івана Трутнева  (руск.) (1890—1892). Скончыў Адэскую рысавальную школу  (руск.) (1896) і Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў (1902). Вучань І. Рэпіна.

Пасля заканчэння Акадэміі мастацтваў жыў і працаваў у Мінску[1]. Выкладаў у Мінскім прыватным мужчынскім яўрэйскім рэальным вучылішчы (1912—1913). Удзельнік выставак з 1902.

Памёр у Мінску.

Творчасць правіць

Пісаў партрэты, пейзажы, бытавыя кампазіцыі. Паслядоўна адстойваў прынцыпы рэалізму. Яго творы («Вечар у сям’і», «Краўчыха», «Муляры», «Прачка», «Партрэт старой», «Партрэт музыканта Жухавіцкага», «Дзяўчына ў чырвонай шалі») блізкія да твораў перасоўнікаў. Многія працы маюць характар ​​незавершаных эскізаў («Падпольная сходка», «Мыццё бялізны» і інш.) Творы Альпяровіча найбольш поўна (230 работ) былі прадстаўлены на персанальнай выстаўцы ў Мінску ў 1939[1].

Некалькі прац мастака захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. а б в т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя лiтаратуры і мастацтва Беларусi в 5-ти томах. Т.1, стр.94.
  • Леў Альпяровіч. З серыі « Славутыя мастакі з Беларусі». Аўтар тэксту і складальнік В. У. Вайцяхоўская. Мінск. Выдавецтва « Беларусь». 2014. З іл.

Спасылкі правіць