Леў Абрамавіч Плоткін
Леў Абрамавіч Плоткін (28 снежня 1905, Гомель — 15 красавіка 1978, Ленінград) — савецкі літаратуразнавец, літаратурны крытык, Доктар філалагічных навук, прафесар, член Саюза пісьменнікаў СССР (1934).
Леў Абрамавіч Плоткін | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 снежня 1905 (10 студзеня 1906)[1], 1906[2] ці 10 студзеня 1906[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 красавіка 1978[1] |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | філолаг, гісторык, літаратуразнавец |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя |
Біяграфія правіць
Скончыў літаратурнае аддзяленне педагагічнага факультэта Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1930). Асістэнт, дацэнт кафедры рускай літаратуры Варонежскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, дзе абараніў кандыдацкую дысертацыю (1934). Вучобу ва ўніверсітэце сумяшчаў з працай у газеце «Камуна» (адзін час рэдагаваў літаратурны дадатак да яе — «Тыдзень»). Актыўны ўдзельнік літаратурна-грамадскага жыцця Варонежа. Удзельнічаў у арганізацыі часопіса «Пад'ём» (1931), быў членам яго рэдакцыйнай калегіі і сталым аўтарам.
З 1936 жыў у Ленінградзе. З 1938 г. намеснік дырэктара Інстытута рускай літаратуры (Пушкінскі Дом) , у 1949—1971 гг. прафесар кафедры савецкай літаратуры Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта.
Аўтар каля 15 кніг, у тым ліку некалькіх кніг пра Д. І. Пісарава, літаратурна-крытычных нарысаў пра В. Панову (1962), Д. Граніна (1975). Пасмяротна выйшаў зборнік артыкулаў «Пісьменнік і эпоха» (Ленінград, 1981).
Зноскі
- ↑ а б в Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.
Спасылкі правіць
- Плоткин Лев Абрамович // Воронежский гид Архівавана 2 верасня 2018. (руск.)