Леў Навумавіч Геллер

Леў Навумавіч Геллер (1875, г. Ваўкавыск — 1942, г. Ташкент) — удзельнік рэвалюцыйнага руху, усходазнаўца, доктар эканамічных навук (1935), прафесар (1935). Член ВКП(б) з 1904 года.

Леў Навумавіч Геллер
Дата нараджэння 1875
Месца нараджэння
Дата смерці 1942
Месца смерці
Род дзейнасці навуковец
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1935)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Сын купца. У 1898 годзе скончыў Рыжскі політэхнічны інстытут і медыцынскі факультэт Харкаўскага універсітэта (1903).

Удзельнік снежанскага ўзброенага паўстання 1905 года ў Маскве. У 1914 годзе пакінуў Расію, а ў 1917 года вярнуўся, удзельнік Кастрычніцкага перавароту 1917 года. З 1917 па 1919 год у групе інтэрнацыяналістаў. У гады грамадзянскай вайны на партыйнай працы ў Туркестане. У 1921—1922 гадах на дыпламатычнай працы. У 1922—1930 гадах загадчык Усходнім аддзелам Прафінтэрна. З 1930 навуковы супрацоўнік, загадчык сектара па вывучэнню рабочага руху Інстытута сусветнай гаспадаркі і сусветнай палітыкі. Член рэдкалегіі часопіса «Сусветная гаспадарка і сусветная палітыка».

Памёр у 1942 годзе ў эвакуацыі ў Ташкенце.

Навуковая дзейнасць правіць

Адмыслоўца ў галіне міжнародных адносін. Аўтар звыш 50 навуковых і публіцыстычных работ па праблемах працоўнага і прафсаюзнага руху ў краінах Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі.[1].

Працы правіць

  • Мн.: Прафсаюзы на Усходзе, М., 1923; Становічша працоўнага класа ў капіталістычных краінах за 20 гадоў, М., 1937.

Зноскі