Леў Яўстаф’евіч Крыштаповіч

Леў Яўстаф’евіч Крыштаповіч (25 ліпеня 1949, в. Пекалін, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць) — доктар філасофскіх навук, прафесар[1].

Леў Яўстаф’евіч Крыштаповіч
Дата нараджэння 25 ліпеня 1949(1949-07-25) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Дружбы

Біяграфія правіць

Скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 2008—2014 гадах быў намеснікам кіраўніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Аўтар кніг «Беларусь як руская святыня» (руск.: «Беларусь как русская святыня») і «Беларусь і Расія: гісторыясофскае і цывілізацыйнае адзінства» (руск.: «Беларусь и Россия: историософское и цивилизационное единство»)[2].

7 верасня 2021 года ў нумары 68 газеты «Мінская праўда» надрукаваў артыкул «Што хвалюе ў Беларусі каталіцкіх дзеячаў і іх польскіх куратараў?» (руск.: «Что волнует в Беларуси католических деятелей и их польских кураторов?»), праілюстраваны на першай старонцы газеты карыкатурай на каталіцкіх святароў і беларускую нацыянальную сімволіку. На малюнку выяўляюцца каталіцкія святары у характэрным адзенні, свастыка, бел-чырвона-белы сцяг і словы беларускага хрысціянскага гімна «Магутны Божа» на фоне перакручанай рэплікі абраза росіцкіх пакутнікаў — святароў, якія падчас Другой сусветнай вайны разам са сваімі вернікамі мужна прынялі смерць ад рук нацысцкіх карнікаў. Малюнак мае подпіс на рускай мове: «Мутация веры. Кресты бывают разные...». Пры гэтым іншы матэрыял на тытульнай старонцы мае назву, якая адсылае ў часы нацысцкай Германіі: «У чым меў рацыю Гебельс?» (руск.: «В чем был прав Геббельс?»). Беларускі каталіцкі касцёл даў афіцыйны адказ на гэтую публікацыю[3]:

  Рымска-Каталіцкі Касцёл у Беларусі адназначна асуджае згаданую публікацыю і расцэньвае яе як распальванне варожасці ў беларускім грамадстве да Рымска-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, асабліва да яго іерархаў і прэсвітараў. Гэтая публікацыя наносіць вялікую абразу рэлігійным пачуццям вернікаў Каталіцкага Касцёла. Публікацыя нясе маральную шкоду ўсім хрысціянам розных канфесій, таксама ўскосна абвінавачвае ўсё каталіцкае духавенства ў меркаванай прыхільнасці да фашызму і нацызму, што з’яўляецца свядомым і зламысным перакручваннем праўды, паклёпам і абразай».  

Раней прэс-сакратар Беларускага каталіцкага касцёла айцец Юрый Санько адзначыў, што згаданая карыкатура зневажае хрысціянскі крыж, што абражае ўсіх хрысціян прапагандай нацысцкай сімволікі[4].

Санкцыі ЕС правіць

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, 2 лютага 2011 года быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[5]. Крыштаповіч як намеснік кіраўніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра ў рашэнні Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года быў названы важным голасам прапаганды, які падтрымлівае і апраўдвае рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, якія сістэматычна асвятляюцца ў негатыўнай і зневажальнай форме з выкарыстаннем фальсіфікаванай інфармацыі[6].

Зноскі