Леў III (Папа Рымскі)

(Пасля перасылкі з Леў III, Папа Рымскі)

Леў III (лац.: Leo PP. III; 750, Рым — 12 чэрвеня 816) — Папа Рымскі з 27 снежня 795 года па 12 чэрвеня 816 года.

Леў III
лац.: Leo PP. III

96-ы Папа Рымскі
31 снежня 795 — 12 чэрвеня 816
Папярэднік Адрыян I, Папа Рымскі
Пераемнік Стэфан IV
Дзейнасць каталіцкі святар, пісьменнік, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 750[1]
Смерць мерк. 12 чэрвеня 816[2][1]
Пахаванне
Бацька Азупій
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Кардынал-прэсвітар тытулярнай царквы Санта-Сусана. З дзяцінства выхоўваўся ў Латэране. Быў абраны Папам Рымскім 27 снежня 795 года, стаўшы пераемнікам Адрыяна I. З першых жа дзён пантыфікату ўзяў курс на саюз з Карлам Вялікім, якому рымляне, паводле прапановы папы, прысягнулі на вернасць. Гэта азначала, што франскі кароль стаў суверэнам Рыма, а папская канцылярыя стала датаваць свае дакументы гадамі ўступлення ва ўладу караля і папы.

У 799 годзе праціўнікі Льва, сваякі Папы Адрыяна I, паднялі супраць яго мяцеж, абвінавачваючы яго ў распусце і клятвапарушэнні, на яго быў здзейснены напад, яго зацягнулі ў царкву і збілі да крыві, спрабуючы адрэзаць язык і выкалаць вочы. З дапамогай герцага Спалета Леў збег да Карла, які аднавіў яго на папскім прастоле. У падзяку Леў вянчаў Карла імператарскай каронай 25 снежня 800 года.

Пасля смерці Карла Вялікага 28 студзеня 814 года, адбылася новая змова супраць Папы, які жорстка расправіўся са сваімі ворагамі ў Рыме. У 1673 годзе быў кананізаваны каталіцкай царквой, Папам Кліментам X.

Зноскі

  1. а б BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
  2. autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.

Спасылкі правіць