Лоб, лобная вобласць (лац.: regio frontalis) — анатамічная вобласць галавы чалавека, абмежаваная валасістай часткай галавы зверху і бровамі (надвачнічным краем лобнай косці) знізу. Па баках лоб абмежаваны скронямі. Найбольш буйная мышца лобнай вобласці — лобнае брушка патылічна-лобнай мышцы.

Састарэлая назва лба — чало, якая захавалася ў некаторых выразах, словах і словазлучэннях, напрыклад «біць чалом» і «чалавек».

Стэрэатыпы правіць

Папулярны стэрэатып складаецца ў тым, што вялікі лоб з’яўляецца прыкметай высокага інтэлекту.