Ломыш (археалагічныя помнікі)

Археалагічныя помнікі ў Беларусі

Ломыш — археалагічныя помнікі: паселішчы ранняга і сярэдняга неаліту каля в. Ломыш (Хойніцкі раён, Гомельская вобласць).

Паселішча—1 правіць

Знаходзіцца за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на паўднёва-заходнім схіле вялікага пясчанага ўзгорка. Вышыня над поплавам р. Прыпяць 3—4 м. Выявілі ў 1960 годзе У. Ф. Ісаенка і А. П. Гарчанка, даследаваў у 1961—1963 гадах і ў 1973 годзе У. Ф. Ісаенка. Культурны пласт 0,1—0,2 м, прасочаны на працягу каля 400 м. Знойдзены 42 крамянёвыя прылады працы, 220 апрацаваных крамянёў, 140 фрагментаў 8—9 ляпных гаршкоў.

Паселішча—2 правіць

Знаходзіцца за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на пясчаным астанцы тэрасы, што з захаду абмежаваны поплавам р. Прыпяць. Выявіў у 1962 годзе і даследаваў у 1963 і 1972 гадах У. Ф. Ісаенка. Культурны пласт працягласцю 90 м. Знойдзена 49 крамянёвых прылад працы, 250 апрацаваных крамянёў, 110 абломкаў 7—8 неалітычных гаршкоў.

Літаратура правіць

  • Ісаенка, У. Ф. Ломыш / У. Ф. Ісаенка // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская энцыклапедыя; [Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш.]. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 373. — 702 с.: іл., каляр. іл. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Ісаенка, У. Ф. Ломыш // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2: Л—Я. — С. 24. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2.
  • Исаенко, В. Ф. Археологическая карта Белоруссии / В. Ф. Исаенко; Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Института истории Академии наук Белорусской ССР; Под редакцией Ф. В. Борисевича. Выпуск 3: Памятники бронзового века. — Мн.: «Полымя», 1976. — С. 97. — 149, [2] с.: ил., табл. — 1 500 экз.
  • Исаенко, В. Ф. Неолит Припятского Полесья / В. Ф. Исаенко; Академия наук БССР, Институт истории; [Редактор Д. Я. Телегин]. — Минск: Наука и техника, 1976. — 128 с., 2 отд. л. черт.

Спасылкі правіць