Лопух[3] (Arctium) — род кветкавых раслін сямейства астравых.

Лопух

Лопух вялікі (Arctium lappa)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Arctium L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  36544
NCBI  4216
EOL  59465
GRIN  g:925
IPNI  134830-3

Батанічнае апісанне правіць

Двухгадовыя травяністыя расліны вышынёю да 2 м з прамастойнымі, моцна галінастымі сцёбламі. Лісце чаргаванае, зверху зялёнае, знізу шаравата-лямцавае. Кветкі лілова-пурпуровыя ў шарападобных кошыках з калючкамі. Плод — сямянка з чубком.

Арэал і экалогія правіць

Каля 10 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. На Беларусі 4 віды: лопух вялікі (Arctium lappa) (народныя назвы брылі, дзяды, задзёрка, сабачнік), лямцавы (Arctium tomentosum) (лопуцень, лапушнік, рапей), малы (Arctium minus), дуброўны (Arctium nemorosum)[4]. Трапляецца на пустках, каля жылля.

Значэнне правіць

Лекавыя, меданосныя, харчовыя, дэкаратыўныя расліны. У каранях 20—45 % інуліну, дубільныя рэчывы, эфірны алей. Настой з іх — лекавы сродак (лопухавы алей). Маладыя карані і парасткі ядомыя.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. База Растения Беларуси

Спасылкі правіць

  • Лопух: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)