Лотаць балотная

від раслін

Лотаць балотная[5] (Caltha palustris) — шматгадовая травяністая расліна сямейства казяльцовых.

Лотаць балотная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Caltha palustris L., 1753

Сінонімы
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18454
NCBI  3449
EOL  596646
GRIN  t:8657
IPNI  42867-2
TPL  kew-2693856

Назва правіць

Народныя назвы: лота[6], нюнькі, латацень[7][8], лопух, лотаць[9][10][11], жоўты кураслеп, казялец, лапушок, мядзведжая лапка[7][12].

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Прыбярэжна-водная расліна вышынёй 15—60 см, з гронкападобным коранем. Сцябло патоўшчанае, пустое ўсярэдзіне, уверсе галінастае. Лісце суцэльнае, бліскучае, гародчатае: ніжняе — сэрцападобнае, чаранковае; верхняе — ныркападобнае, сядзячае. Кветкі буйныя, ярка-жоўтыя, бліскучыя, адіночныя, з простым вяночкападобным калякветнікам з 5 лісцікаў. Плод — шматлістоўка (5—12 лістовак сядзяць на плоскім кветаложы).

Экалогія правіць

Расце на забалочаных лугах, у алешніках, канавах, на берагах вадаёмаў, іншы раз у вадзе. Цвіце у красавіку-маі. Ядавітая (утрымлівае алкалоіды берберын і протэанемалін).

Выкарыстанне правіць

Лекавая (процізапаленчы і болепатальны сродак) і фітанцыдная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Flora of North America
  4. GRIN
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  7. а б Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  8. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  9. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  10. Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
  11. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  12. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914

Літаратура правіць

Спасылкі правіць