Лошыцкія селішчы

Лошыцкія селішчы — археалагічныя помнікі: селішчы на тэрыторыі Лошыцкага сядзібна-паркавага комплекса ў Мінску.

Селішча—1 правіць

Знаходзіцца ў лукавіне правага берага р. Свіслач. Плошча каля 2,5 га. Культурны пласт 0,2—0,6 м. Адкрыў у 1990 годзе і даследаваў 68 м² у 2005—2006 гадах Ю. А. Заяц. Выяўлены прыпечныя ямы наземных жытлаў рэшткі майстэрні па апрацоўцы металаў. Знойдзены жалезныя нажы, сашнік, шыла, крэсіва, наканечнікі стрэл, бронзавыя спражкі, накладкі і наканечнікі паясоў, фібула, бразготка, крыжык, скроневае сяміпрамянёвае кольца, касцяны грэбень, керамічны посуд і тыгель.

Датуецца 2-й паловай X — 1-й паловай XIII стст.

Селішча—2 правіць

Знаходзіцца на 2-й надпоймавай тэрасе левага берага р. Лошыца пры ўпадзенні яе ў р. Свіслач. Часткова перакрывае ускраіну селішча—1. Плошча каля 2 га. Культурны пласт да 0,45 м. Адкрыў і абследаваў у 1992 і 2009 гадах Ю. А. Заяц. Знойдзены свінцовая куля, жалезны цвік, нож і фрагмент шпоры 2-й палове XVIXVIII стст.

Літаратура правіць

  • Заяц, Ю. А. Лошыцкія селішчы // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2: Л—Я. — С. 25. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2.
  • Заяц, Ю. А. Новые памятники археологии в пределах городской черты Минска (правый берег Свислочи) / Ю. А. Заяц // Древняя история Восточной Европы: сборник научных статей, посвященных 80-летию Э. М. Загорульского / [научный редактор А. А. Егорейченко]. — Минск : Белорусский государственный университет, 2009. — 134, [1] c., [1] л. портр.: ил. — ISBN 978-985-518-177-5.