Лугаводства

навука і галіна раслінаводства

Лугаво́дства[1] — навука і галіна раслінаводства, якая займаецца пытаннямі выкарыстання і паляпшэння прыродных лугоў, стварэннем сеяных сенажацей і пашаў, вытворчасцю травяных кармоў.

Галоўныя кірункі даследаванняў — распрацоўка навуковых асноў і эканамічна абгрунтаваных мерапрыемстваў па інтэнсіфікацыі вытворчасці кармоў, укараненне высокапрадукцыйных сенажацей і пашы для розных глебава-кліматычных умоў.

На Беларусі правіць

Пасля стварэння ў 1911 годзе Мінскай балотнай доследнай станцыі сфарміраваўся навукова-даследчы цэнтр па вывучэнню праблем лугаводства. Даследаванні праводзілі такія вучоныя, як М. Ф. Лебядзевіч, А. М. Арцюхоў, Р. І. Ламкевіч. Развіццё лугаводства звязанае з дзейнасцю З. М. Дзянісава, А. С. Меяроўскага, Я. У. Рудэнка, М. В. Сініцына, В. Г. Стралкова, С. Г. Скарапанава і інш.

Навуковыя даследаванні вядуць Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве, Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, сельскагаспадарчыя вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць