Лужаны (Чарнавіцкая вобласць)

Чарнавіцкая вобласць

Лужаны[1] (укр.: Лужани) — пасёлак гарадскога тыпу ў Кіцманскім раёне Чарнавіцкай вобласці Украіны на рацэ Прут.

Пасёлак гарадскога тыпу
Лужаны
укр.: Лужани
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1453
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Лэжэні, Лужэны, Лужэн
ПГТ з
Плошча
8,15 км²
Вышыня цэнтра
179 ± 0 м
Насельніцтва
4500 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3735
Паштовы індэкс
59022
КААТУУ
7322555400
Афіцыйны сайт
Лужаны на карце Украіны ±
Лужаны (Чарнавіцкая вобласць) (Украіна)
Лужаны (Чарнавіцкая вобласць)
Лужаны (Чарнавіцкая вобласць) (Чарнавіцкая вобласць)
Лужаны (Чарнавіцкая вобласць)

Гісторыя правіць

Лужыны ўпершыню згадваюцца ў 1453 г. у гаспадарчай грамаце, у якой засведчана набыццё вёскі за 400 турэцкіх залатых баярынам Фёдарам Вітольдам у памешчыка Косця Враныча. Спачатку Лужаны ўваходзілі ў склад Малдаўскага княства, якое знаходзілася ў васальнай залежнасці ад Асманскай імперыі, з 1774 г. — у межах Аўстрыі (з 1867 г. — Аўстра-Венгрыі). Ад 1918 г. — у складзе Румыніі, ад 1940 г. — УССР. З ліпеня 1941 г. па сакавік 1944 гг. знаходзілася пад румынскай акупацыяй. Цяпер жыхары пераважна займаюцца сельскагаспадарчай вытворчасцю, аднак пасёлак і мае слаўнае прамысловае мінулае. У 1866 г. праз Лужаны пракладзена чыгунка, якая злучыла Чарнаўцы са Львовам. У 1898—1900 гг. чэшскім інжынерам Пацыкам тут быў пабудаваны цукровы завод. У 1906 г. ад чыгуначнай станцыі пракладзены асобны шлях, тады ж для патрэб сахараварні набыты паравоз. У 1944 г. абсталяванне завода было перавезена на цукровыя заводы ў Чарнаўцы і на завод «Хрэшчацік». У 2-й палове 1950-х гг. на тэрыторыі сахараварні ўвялі ў эксплуатацыю лесаабробчы завод (пасля аб’яднаны з дрэваапрацоўчым камбінатам ў Кіцманскім раёне), у 1960-х гг. адкрыты завод жалезабетонных вырабаў і канструкцый.

У Лужанах ёсць школа, клуб, бібліятэка, музычная школа, бальніца. Ёсць парк — помнік садова-паркавага мастацтва мясцовага значэння «Лужанскі парк», закладзены ў XIX ст. За сродкі дабрачынцаў і грамадскасці ў Лужанах ўстаноўлены помнікі Т. Р. Шаўчэнку і Нябеснай Сотні.

Падчас Рэвалюцыі Годнасці жыхары Лужан прымалі самы актыўны ўдзел. Пасля перамогі Майдана ў Кіеве ў Лужанах была створана самая шматлікая ў вобласці вясковая «народная самаабарона» колькасцю ў 300 чалавек, якая ў перыяд адсутнасці міліцыі на працягу доўгага часу паспяхова сачыла за парадкам і законам. З першых дзён вайны з Расіяй лужанчане сталі сузаснавальнікамі букавінскага валанцёрскага руху. Лужанская валанцёрская група «Дапамога ўкраінскай арміі Чарнаўцы-Лужаны» займаецца дабрачыннай дзейнасцю і сёння.

Зноскі