Лукас Кранах Старэйшы

Лукас Кранах Старэйшы (ням.: Lucas Cranach der Ältere; 4 кастрычніка 1472, Кронах, Верхняя Франконія — 16 кастрычніка 1553, Веймар) — нямецкі жывапісец і графік эпохі Рэнесансу, майстар жывапісных і графічных партрэтаў, жанравых і біблейскіх кампазіцый, сінтэзаваў у сваёй творчасці гатычныя традыцыі з мастацкімі прынцыпамі Адраджэння. Адзін з заснавальнікаў «дунайскай школы  (руск.)»; выпрацаваў вытанчаны стыль з гарманічным злучэннем фігур і пейзажу. Прыдворны жывапісец саксонскага курфюрста Фрыдрыха Мудрага ў Вітэнбергу (1505—1550), кіраўнік буйной майстэрні, прыхільнік ідэй Рэфармацыі і сябар Лютара.

Лукас Кранах Старэйшы
ням.: Lucas Cranach der Ältere
Фатаграфія
Л.Кранах. Аўтапартрэт 1550 г., Галерэя Уфіцы, Фларэнцыя
Дата нараджэння 4 кастрычніка 1472(1472-10-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 кастрычніка 1553(1553-10-16) (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Hans Maler[d][4] або Hans Sunder[d][3]
Маці Barbara Hübner[d][4]
Жонка Barbara Brengbier[d]
Дзеці Ганс Кранах і Лукас Кранах Малодшы
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, графік, архітэктурны чарцёжнік, дызайнер, дзеяч мастацтваў, рысавальнік, гравёр па медзі, фармацэўт, выдавец
Жанр нямецкі жывапісец і графік эпохі Рэнесансу
Мастацкі кірунак нямецкае Адраджэнне[d][6][7]
Уплыў на Ганс Брозамер  (руск.)
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Герб і подпіс Кранаха, 1529

Біяграфія правіць

Лукас Кранах нарадзіўся ў Кронахе, Верхняя Франконія. Дату яго нараджэння і прозвішча бацькі, які працаваў у Кронахе мастаком, даследчыкам вызначыць не ўдаецца. З нараджэння Кранах насіў прозвішча Зюндэр (іншыя варыянты вымаўлення — Зундэр, Зондэр), пасля стаў называцца Лукасам і ўзяў у якасці прозвішча назву роднага мястэчка, якая гучала тады як Кранах. Як мяркуецца, выяўленчаму мастацтву Кранах першапачаткова вучыўся ў свайго бацькі.

З ранняга юнацтва ён вандраваў па Германіі ў пошуках прызвання. У 1493 годзе малады чалавек адправіўся на Святую зямлю — у Палестыну. У 1501 годзе мастак прыехаў у Вену, дзе прабыў да 1504. Менавіта да Венскага перыяду адносяцца яго першыя вядомыя карціны, падпісаныя «Лукас Кранах». Затым ён паступіў на службу да саксонскага курфюрста Фрыдрыха Мудрага. У 1508 Кранаху было падаравана дваранства і ў тым жа годзе ён пабываў у Нідэрландах. Ён узначальваў мастацкую майстэрню, у якой было больш за дзесяць памочнікаў, выдаваў кнігі, сумяшчаючы гэтыя заняткі з кніжным гандлем. Паступова мастак стаў самым багатым бюргерам Вітэнберга, неаднаразова абіраўся бургамістрам горада.

Творчасць правіць

 
«Мадонна з дзіцем пад яблыневым дрэвам». Эрмітаж

Рана набыў вядомасць як аўтар гравюр, партрэтаў, алтарных кампазіцый, выяў на міфалагічныя тэмы. Рэнесансныя прынцыпы мастак спалучаў з элементамі гатычнай традыцыі. Ранняя творчасць развівалася ў двух кірунках: аднаму былі ўласцівы трагізм і жыццёвасць вобразаў, дынамізм і асіметрыя кампазіцый (партрэт Ганны Куспініян, 1502—03, і інш.), напружанасць і экспрэсіўнасць каларыту («Галгофа», каля 1500; «Укрыжаванне», 1503); другі вызначаўся ідылічнасцю і паэтычным успрыняццем прыроды, якая ў яго карцінах набыла раўнапраўнасць з асноўным сюжэтам («Адпачынак на шляху ў Егіпет», 1504). Апошні кірунак паслужыў у вялікай ступені асновай станаўлення Дунайскай школы жывапісу.

У перыяд работы ў Вітэнбергу канчаткова склаўся супярэчлівы творчы стыль Л. Кранаха, у якім адлюстравалася складанасць эпохі. Для манеры мастака характэрны амаль супрацьлеглыя якасці: мяккасць, лірызм, тонкія колеравыя спалучэнні, але і напружанасць, дынамізм кампазіцыйнай пабудовы, кантраснасць фарбаў.

Гуманістычныя ідэалы рэнесанснага мастацтва ўвасоблены ў «Алтары Св. Кацярыны» (1506), «Княжацкім алтары» (1510), карцінах «Мадонна з дзіцем пад яблыняй» (пасля 1525), «Кардынал Альбрэхт Брандэнбургскі перад Укрыжаваннем» (каля 1520—25) і інш. Сяброўства з М. Лютэрам абумовіла з'яўленне ў творчасці Л. Кранаха работ, што адлюстравалі ідэі Рэфармацыі і стварылі першыя ўзоры пратэстанцкай іканаграфіі (гравюра «Пропаведзь Іаана Хрысціцеля», 1516, і інш.). У некаторых творах антычнай і біблейскай тэматыкі бачны ўплывы італьянскага і нідэрландскага мастацтва: «Венера і Амур» (1509), «Німфа адпачывае каля крыніцы» (1518), «Суд Парыса» (1529), «Юдзіф з галавой Алаферна» (каля 1530), «Венера» (1532), «Адам і Ева» (1533) і інш. Творчасць Л. Кранаха паўплывала на развіццё бытавога жанру («Паляванне на аленяў», 1529; «Прадажнае каханне», 1532; «Фантан маладосці», 1546). Майстар партрэта (партрэты герцага Генрыха Набожнага Саксонскага, 1514; М. Лютэра як юнкера Іорга, 1522; І. Шойрынга, 1529; аўтапартрэт, 1550, і інш.). Графічным творам уласцівы выразнасць, напружанасць штрыха: «Святы Георг стаіць з двума анёламі» (1506), серыі «Страсці» (1509), «Апосталы» (каля 1515). Ілюстрацыі да малітоўніха імператара Максіміляна (1515) і інш.

У сваіх работах майстар імкнуўся ўвасобіць рэнесансную мару аб ідэальна прыгожым чалавеку. Аднаку выявах «Укрыжаванне» (1503), «Адпачынак па дарозе ў Егіпет» (1504), «Венера і Амур» (1509), у некаторых партрэтах у падкрэслена хрупкіх, выцягнутых фігурах, вытанчанасці жывапіснай манеры бачны рысы заняпаду, якія сведчаць аб завяршэнні нямецкага Адраджэння.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Encyclopædia Britannica
  2. а б The Fine Art Archive
  3. а б в Catalog of the German National Library Праверана 5 красавіка 2023.
  4. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  5. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 24 лютага 2016.
  6. Artnet — 1998.
  7. http://www.artnet.com/artists/lucas-cranach-the-elder/

Літаратура правіць

  • Буйвал, В. Кранах // БЭ ў 18 т. Т. 8. — Мн.: БелЭн, 1999.
  • Лазука, Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4
На замежных мовах
  • Friedländer М. J., Rosenberg J., Die Gemälde von Lucas Cranach, B., 1932;
  • Lucas Cranach der Ältere. Der Künstler und seine Zeit, B., 1953;
  • Lucas Cranach der Ältere im Spiegel seiner Zeit, B., 1953;
  • Jahn J., Lucas Cranach als Graphiker, Lpz., 1955;
  • Rosenberg J., Die Zeichnungen Lucas Cranachs, B., 1960.
  • «Lucas Cranach — Sein Leben, seine Welt und seine Bilder» von Peter Moser erschienen im Babenberg Verlag Bamberg 2004, ISBN 3-933469-14-7
  • «Der Weinberg des Herrn» von Albrecht Steinwachs erschienen bei J.M.Pietsch, edition AKANTHUS, Spröda (deutsch) ISBN 3-00-008905-5, (engl.) ISBN 3-00-008904-7
  • «Die Funde in den Turmknäufen zu Wittenberg» von Nikolaus Müller erschienen in Magdeburg 1912
  • «Das Raths-Collegio der Chur-Stadt Wittenberg» von Paul Gottlieb Kettner (Wolfenbüttel 1734).
  • «Neue Deutsche Bibliographie» Band 3
  • «Allgemeine Deutsche Biblographie»
  • «Lexikon der Renaissance» von VEB Bibiliographisches Institut Leipzig 1989 ISBN 3-323-00268-7
  • «Geschichte der deutschen Kunst 1470—1550» von Ernst Ullmann erschienen im VEB E.A. Seemann Verlag Leipzig 1985 Best. Nr. 505 600 8 05700
  • «Die Stadtkirche der Lutherstadt Wittenberg» von Albrecht Steinwachs
  • «Die Malerfamilie Cranach» erschienen im VEB Verlag der Kunst Dresden 1974, englische Version «Cranach: A Family of Master Painters» 1980 Werner Schade im VEB Verlag der Kunst Dresden
  • «Lucas Cranach d. Ä. in Wittenberg» von Jutta Strehle erschienen bei J.M. Pietsch, edition AKANTHUS, Spröda 2001 ISBN 3-00-008441-X
  • «Lucas Cranach der Ältere in Wittenberg» von Heinrich Kühne erschienen im Drei Kastanien Verlag 1993 ISBN 3-9803358-4-4
  • Claus Grimm, Johannes Erichsen, Evamaria Brockhoff: «Lucas Cranach: ein Maler-Unternehmer aus Franken» erschienen Haus der bayrischen Geschichte Augsburg 1994, ISBN 3-927233-33-I

Спасылкі правіць